ХХ стагодзьдзе са зьяўленьнем новых дзяржаваў, з актывізацыяй міграцыйных працэсаў стварыла неабходнасьць у шматлікіх дакумэнтах, якія пацьвярджалі асобу. У ранейшыя часы, жывучы ў адной мясцовасьці, беларусу ня трэба было мець адмысловых папераў пра сябе. Пры жаданьні зьведаць сьвет у ХІХ — пачатку ХХ ст. трэба было мець пашпарт. Аднак з часам колькасьць дакумэнтаў, якія выдаваліся асобе рознымі інстанцыямі, істотна павялічылася. Разнастайныя пасьведчаньні й даведкі суправаджалі беларуса ў БССР, былі вельмі важнымі ў часе акупацыі ды асаблівае значэньне набывалі пазьней, у паваеннай Нямеччыне й пры эміграцыі. Магчыма, таму ад 1940-х — пачатку 1950-х гг. захавалася ў эміграцыйных зборах вялікая колькасьць ідэнтыфікацыйных дакумэнтаў. Чытаць увесь артыкул
Няма экспанатаў для адлюстраваньня, бо ўжыта зашмат фільтраў.
Зьмяніце, калi ласка, фільтры вышэй або адмяніце ўсе фільтры.