Здаецца, той заклік у 1948 г. ініцыятара Замежнага саюзу беларускіх філятэлістаў Міколы Сільвановіча “Зьбірайма й мы!”, як і сам саюз, гэтак і не дайшлі да жыцьця. А шкада. У артыкуле аўтар зь неўласьцівым для паэты акадэмізмам (свае вершы падпісваў М. Вярба) рахаваў:
“Нашыя беларускія паштовыя маркі (бяру ўсё паводле швайцарскага каталёгу Цуштайна за 1947 г.) былі ўпершыню выдадзеныя ў 1919 г., калі на расейскіх марках быў зроблены наш надрук разам зь летувіскім (“літоўскім”) друкам. Кошт на іх сёньня, паводле вышэўспомненага каталёгу, — сэрыя з 9 штук — 90 швайцарскіх франкаў, а на філятэлістычным рынку Нямеччыны — каля 9000 нямецкіх марак. Другая сэрыя была выданая, паводле каталёгу [неразборліва], у 1920 г. камандзерам Беларускага армейскага корпусу Беларускай Народнай Рэспублікі генэралам Булак-Балаховічам у колькасьці 5 штук, і сёньня, паводле вышэўспомненага каталёгу, яны каштуюць два швайцарскія франкі, а на рынку ў Нямеччыне даходзяць нештэмпляваныя да 200—250 марак. Трэцяе выданьне ў колькасьці трох паштовых марак зьявілася ў 1922—1923 гг. у Коўні, выданае Эміграцыйным Урадам Беларускае Народнае Рэспублікі. У чужынцаў гэтае выданьне не карысталася ўвагаю, але для нас, беларусаў, яно дарагое, і наш Замежны саюз беларускіх філятэлістых у Нямеччыне плаціць за кажную сэрыю арыгіналу 40 мк. Шмат яшчэ было выдана паштовых марак нашымі камітэтамі на чужыне, аднак жа з прычыны малое рэклямы яны не карысталіся вялікай папулярнасьцю, і сёньня іх цяжка знайсьці, бо яны нідзе не былі зарэгістраваныя”. Чытаць увесь артыкул
Няма экспанатаў для адлюстраваньня, бо ўжыта зашмат фільтраў.
Зьмяніце, калi ласка, фільтры вышэй або адмяніце ўсе фільтры.