Сярод беларусаў у паваеннай эміграцыі была адметная колькасьць мастакоў. Іх творы часам прэзэнтаваліся на тых ці іншых выставах, выявы публікаваліся на старонках пэрыёдыкаў. Лёс жа твораў пасьля сьмерці мастака складваўся па-рознаму. На жаль, адмысловы музэй эміграцыйнага мастацтва ня быў створаны. Мэтанакіраваным зьбіраньнем працаў амаль не займаліся. Бадай, адзінай установай, дзе творы эміграцыйных мастакоў знаходзілі прытулак найчасьцей, была Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны. Аднак абмежаваная плошча не дазваляла стварыць вялікую калекцыю. Тое ж, што захоўваецца, як і наогул фэномэн беларускага эміграцыйнага мастацтва, патрабуе спэцыяльнага сур’ёзнага вывучэньня. Чытаць увесь артыкул
Няма экспанатаў для адлюстраваньня, бо ўжыта зашмат фільтраў.
Зьмяніце, калi ласка, фільтры вышэй або адмяніце ўсе фільтры.