Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Беларускія эміграцыйныя калекцыі

Дадатак да альманаху "Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва" (№36. Нью-Ёрк – Менск, 2013)

Мультымэдыйнае выданьне Укладальнік: Натальля Гардзіенка

МАТЭРЫЯЛЬНАЯ СПАДЧЫНА ЭМІГРАЦЫІ: АСНОЎНЫЯ КАЛЕКЦЫІ

Выяжджаючы на Захад у часе Другой сусьветнай вайны, уцекачы часам ратавалі каштоўныя для нацыянальнай культуры рэчы, паперы, кнігі, перахоўвалі іх у складаныя часы туляньня па паваеннай Нямеччыне ды ўрэшце забіралі з сабою ў краіны сталага жыхарства. Так на эміграцыі апынуліся рарытэты, якія невядома ці захаваліся б на савецкай радзіме.

Можна толькі дзівіцца ахвярнасьці асобных дзеячаў, што замест адзеньня ці дадатковай пары абутку — таго, што цанілася ў бяздольным уцякацкім жыцьці, пранесьлі празь нягоды й захавалі асобнікі “Нашай долі” й “Нашай нівы”, старадрукі ды нават Купалавы нож. Усё тое таксама можна залічыць да своеасаблівай спадчыны эмігрантаў. Хоць, безумоўна, большую частку згаданай спадчыны складае ўжо зробленае на чужыне. Чытаць увесь артыкул

Аўтографы

Колькасьць экспанатаў: 54

Блянкі, пячаткі, штампы

Колькасьць экспанатаў: 145

Ідэнтыфікацыйныя дакумэнты

Колькасьць экспанатаў: 72

Капэрты

Колькасьць экспанатаў: 23

Памятныя карткі

Колькасьць экспанатаў: 60

Маркі й налепкі

Колькасьць экспанатаў: 68

Значкі, жэтоны, мэдалі

Колькасьць экспанатаў: 51

Паштоўкі

Колькасьць экспанатаў: 209

Рэклямна-інфармацыйныя й рэпрэзэнтацыйныя матэрыялы

Колькасьць экспанатаў: 109

Візытоўкі

Колькасьць экспанатаў: 81

Творы мастацтва

Колькасьць экспанатаў: 20

Рэчы й іншае

Колькасьць экспанатаў: 42



Калекцыя запалкавых этыкетак БССР (1940-х—1960-х гг.) са збораў БІНіМу

Акрамя эміграцыйных артэфактаў, у збораў Беларускага інстытуту навукі й мастацтва захоўваецца калекцыя запалкавых этыкетак розных фабрык БССР: Барысаўскай, Гомельскай і Пінскай. Аформленая калекцыя ўтрымлівае больш за 500 экспанатаў пераважна з пэрыяду 1956—1963 гг.

Колькасьць экспанатаў: 77