be
html

Беларускае студэнцтва на чужыне

Рагуля Барыс

Многія беларускія эмігранты, якія трапілі за мяжу яшчэ ў мінулым стагоддзі, сёння даволі вядомыя асобы не толькі ў Беларусі, але і ў тых краінах, дзе апынуліся. Прычыны эміграцыі былі розныя. Пішучы кнігу “Беларускае студэнцтва на чужыне” Барыс Рагуля ставіў перад сабой задачу высвятліць не мэты і прычыны эміграцыі, а асвятліць часы студэнцтва, навучэнства Аляксея Арэшкі, Раісы Жук-Грышкевіч (Жукоўскай),Янкі Жучка,Янкі Запрудніка, Лявона (Леаніда) Карася, Вітаўта Кіпеля, Лаўрына Клыбіка, Міхася Наўмовіча, Барыса Рагулі, Вітаўта Рамука, Міхася Саўкі, Івонкі Іоанны Сурвіллы (Шыманец) і многіх іншых. У кнізе сабраны кароткія біяграфічныя звесткі пра беларусаў, якія былі вымушаны з'ехаць са сваёй краіны. Некаторыя з іх ужо адышлі ў вечнасць. Некаторыя ж да гэтага часу жывуць і працуюць. Дзякуючы ім і беларуская справа, і беларускае слова развіваюцца і квітнеюць там, дзе жывуць сапраўдныя беларусы. (Н.Г.)

Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Лёндан (Канада) - Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1996
  • Рэдактар: Юрэвіч Лявон
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Біяграфіі, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1048
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Лявона Юрэвіча
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org