Сіўко Франц

Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст.

Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў.

У 1999 - 2009 гг. -- старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ.

 

Сіўко Франц :: Выданьні

Сіўко Франц, Выспы

Выспы

Сіўко Франц

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправі... Болей »


Сіўко Франц, Дзень бубна

Дзень бубна

првыпавесьці

Сіўко Франц

Франц Сіўко нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст. Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў. У 1999 - 2009 гг. -- стар... Болей »


Сіўко Франц, Асіметрыя

Асіметрыя

Сіўко Франц

Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы – ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца. – Стой, ці не пасы* зноў… Гэтым разам, аднак, едуць не конна: да цокату капытоў прымешваецца тарахценне рэдаляў, дробнае, дрыготкае, ... Болей »


Сіўко Франц, Бялячык

Бялячык

Казкi i апавяданнi

Сіўко Франц

У адным горадзе жылi блiзняты, брат i сястра. Дзяўчынку звалi Валяй, хлопчыка — Колем. Абое хадзiлi ў другi клас, сядзелi побач за партаю, разам рабiлi ўрокi. Неяк задала настаўнiца дзецям хатняе заданне: вывучыць алфавiт. Болей »


Сіўко Франц, Ягня ахвярнае

Ягня ахвярнае

Прыпавесці, аповесць

Сіўко Франц

Апрычнікі наляцелі ўначы. Агаласілі пустыя вулкі страхавітымі воклічамі і гіканнем, паўрываліся ў хаты, павыцягвалі сонных местачкоўцаў на пляц перад управаю. Там, акружыўшы з усіх бакоў і весела пазвэнькваючы шаблямі ў чаканні хуткай забавы, пратрымалі на марозе да раніцы. А як толькі небасхіл заірдзеўся і заіскрыўся пад промнямі сонца снег на вежах касцёла і царквы, пачалася калатнеча.(Угліс - фрагмент) Болей »


Сіўко Франц, Удог

Удог

Аповесці і апавяданні

Сіўко Франц

I тут, у гэтым пляскатым, падобным на блiн стозе, на якi ўзбiлiся выпадкова надвячоркам, не было спакою. Сякач доўга не мог заснуць, усё тоўк Юрку нагамi ў спiну, то мармытаў нешта няскладнае, то падхоплiваўся як апараны з месца, сцiснуўшы ў руцэ тронак страпарэза, тупа азiраўся наўкола. Ад аднаго ягонага цяжкога, звераватага позiрку ў Юркi мiжволi замiрала сэрца. Лежачы на спiне, ён рабiў выгляд, што спiць, а сам тым часам пiльна сачыў... Болей »


Сіўко Франц, Апошняе падарожжа ў краіну ліваў

Апошняе падарожжа ў краіну ліваў

Аповесці

Сіўко Франц

Гэта ўжо другая кніжка маладога празаіка. Пісьменкіку не ўскружыла галаву першая ўдача, ён напружана працаваў, адточваў пяро i зараз у сваіх дэтэктыўных аповесцях выяўляе сябе як добры майстра сюжэтнай інтрыгі, удумлівы аналітык чалавечых узаемаадносін. Болей »


ARCHE, 03(37)2005

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(37)2005

У гэтым нумары: аналітыка Віталя Сіліцкага "Сьцеражыся народу" (навеяна падзеямі "цюльпанавай" рэвалюцыі ў Кіргізстане), а таксама рэцэнзія "Страшная будучыня Захаду" на новыя кнігі па геапалітыцы. Алясксандра Батура піша пра "Тэорыю і практыку імпэрскага адраджэньня". Сярод гістарычных публікацый — дасьледаваньне «Мы» ці «яны»? Беларусы і імперская Расія ў 1863–1914 гг. Тэадора Ўікса і рэцэнзія Андрэя Катлярчука "Нашы забойцы і правед... Болей »


ARCHE, 05(34)2004

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(34)2004

Тэма нумара "Канец пераходнага пэрыяду" была навеяная рэфэрэндумам 2004, які адкрыў шлях да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва А.Лукашэнкі, зьняўшы абмежаваньні па тэрмінах. Выпуск выйшаў пасьля таго, як часопісу было адмоўлена ў распаўсюджаньні праз аіфцыйныя кіёскі і кнігарні, таму ён пачынаецца з прадмовы "Шукайце нас у падпольлі". У нумары: аналітычныя артыкулы "Як Лукашэнка апраўдвае рэферэндум і свой рэжым", "Межы бюракратычнага аўтарытары... Болей »


Дзеяслоў, 74

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

74

Упяклі, загналі. Як рыбу ў нерат – ні назад, ні ўперад. Працярэбішся праз дзень, кладзешся спаць – заўтра ўсё пераменіцца. З сонейкам – пазбаўленне. Разам з цемрай адыдзе і прымус. Воля. Але гэта табе толькі мроіцца. Зноў усё спачатку. Нібыта і не было абяцання надзеі. Згулялі з табой твае мары, мроі і летуценні. Падманулі, горка і няўцешна. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя