- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Вось так яно ўсё і выплывае на свет Божы, — з выглядам чалавека, які згубіў падчас стыхійнае навалы ўсіх сваіх крэўных, прамаўляе Алуша, і гэтак знаёмая Дарашэнку напятасць жончынага голасу канчаткова пазбаўляе яго надзеі на які-кольвек дыялог. — Дык у вас з гэтаю Люсяй, можа, і дзеці ёсць? Можа, і ўнукі таксама? А мы і чуць пра іх не чулі, і ведаць не ведаем. Пазнаёміў бы ўжо, ці што. Ёсць? Колькі? Ну, прызнайся! Твар яе пярэсціцца плямамі, колер вачэй імкліва перамяняецца з шэрага на рудаваты — першая прыкмета, што прыступ злосці будзе працяглым. А гэта значыць — спрачацца не варта. Бо цяпер яна будзе гаварыць ды гаварыць, як заведзеная, аж пакуль не стоміцца. І кожнае ягонае неабачлівае слова толькі падліе масла ў агонь. Такая ўжо ў кабеціны заюшлівая натура, нездарма ж — мастачка. (фрагмент)