- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вады ў фабрычнай асадзе Міжрэчча ў любую пару года са збыткам. Асабліва ўвесну, калі пачынаецца на рацэ паводка, і яна, знябыўшыся за зіму пад сцюдзёным лядовым панцырам, весела шугае праз край берага ў прырэчную лагчыну, у так званы Халуй. Дзе надалей і застаецца да радасці спачатку жаб, што з прыходам цёплых дзён аздабляюць чэрава лагчыны звілістымі суплётамі жабурыння, пасля, бліжэй да сярэдзіны лета, – буслоў ды чапляў, што тым жабурыннем, толькі ўжо ў выглядзе порсткіх апалонікаў і маладых жвавых жабак, ласуюцца. Праўда, здараецца ў гэтым раі для цыбатага птаства падтапленне і ўлетку, падчас залеваў. Вады прыбывае тады ў раку з раўчукоў і канавін так шмат, і яна такая нястрымна-ваяўнічая, што нават некаторыя драўляныя навакольныя млыны яе ціску не вытрымліваюць, касабочацца, а то і зусім бурацца. (фрагмент)