- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы, каго Жэня бачыць ля дома, – бацька. Росцік Галуза сядзіць у альтанцы пры ўваходзе ў пад’езд і нервова, неяк похапкам, быццам некуды дужа спяшаецца, – манера, якой раней, да хваробы, за ім, здаецца, не заўважалася, – курыць. Спачатку Жэня бачыць толькі няясныя абрысы бацькавае далоні, што раз-пораз мільгае ў цемры на фоне асветленага цыгарэтаю фрагмента сцяны. Затым – правую палову Росцікавага твару з рыскаю вусоў па-над ротам. А яшчэ праз хвіліну і ўся ахінутая брызентавым плашчом бацькава постаць вымыкаецца насустрач Жэню з цемры. Быццам вось гэтак прасядзеў Росцік у альтанцы паўтыдня ў той самай позе, што і напярэдадні сынавага ад’езду ў горад, ды нікуды ні на імгненне за гэты час не адышоўся. (фрагмент)