- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адлегласць паміж могілкамі пры царкве Міколы Цудатворца ў Качаках, дзе знаходзіцца сямейны некропаль Талстых, і магілаю Льва Талстога ў Яснай Паляне складае прыкладна тры вярсты. Пры жыцці пісьменніка яе пераадольвалі пехатой. Альбо конна: верхам на жарабцы, як сам гаспадар Яснай Паляны на сваім любімым Дэліры, ці ў брычцы або на падводзе, ці – узімку – на санях. Альбо – ужо бліжэй па часе да мяжы 19-20 стагоддзяў – на ровары. (фрагмент)