- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Час паказаў, што традыцыі беларускай камедыі другой паловы XX стагоддзя па-свойму таленавіта і самабытна прадоўжыў наш знакаміты раманіст і драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгій Марчук. Арыгінальныя сюжэты, гумар, займальная інтрыга, каларытныя народныя характары, буфанада... Болей »
(НЕ:)вясёлыя карцінкі — іранічныя ілюстрацыі падзеяў у Беларусі, якія штодня зьяўляюцца на сайце svaboda.org, каб парадаваць добрых людзей, засмуціць злых і ўратаваць усіх ад нуды. Кнігу складаюць выбраныя малюнкі і натхнёныя імі альбомныя вершы. Кожны будні дзень цягам пяці гадоў публікаваліся сатырычныя... Болей »
Кожны трымаў у руках беларускую або рускую азбуку і разам з ёю рабіў першыя крокі ў чытанні. А вось ці бачылі вы азбуку туркменскую? Цяпер у вас ёсць унікальная магчымасць. У перакладзе на беларускую мову выходзіць «Вясёлая азбука» вядомага туркменскага паэта Агагельды Аланазарава. Давайце паглядзім... Болей »
Зборнік быў надрукаваны ў 2004 годзе. Знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў год і тры гады раней. Напрыклад верш "Крывадушнасць" быў напісаны ў 2001 г., як пратэст супраць тадышніх улад з Беластока, якія не дазвалялі сем’ям забітых бандытамі ПАС Рамуальда Райса праваслаўных вазакоў, каб на помніку... Болей »
Віктар Швед – адзіны паэт пражываючы ў Польшчы, які пастаянна піша для дзяцей на беларускай мове. На кніжку „Вясёлка” склаліся разнародныя па сваім змесце і форме вершы, напісаныя на працягу многіх гадоў. Сведчаць яны аб шырокіх творчых магчымасцях Віктара Шведа ў галіне паэзіі для дзяцей, увасабляючай... Болей »
Героі кнігі – простыя людзі, якія не маюць вялікага багацця і ўлады. Яны знаходзяць радасць і шчасце ў іншым. А ў чым, вы даведаецеся, прачытаўшы гэтую кнігу. Невялікія па памеры творы прасякнуты беларускім народным гумарам, які – родны брат англійскаму і балгарскаму… Хочацца, каб вы прачыталі кнігу... Болей »
Давайце сэрцам прызнаем адну простую ісціну: дзеці – людзі як і мы, дарослыя. Больш таго, яны – наша надзея, наш гонар, наш галоўны клопат. А яшчэ яны – нашы суддзі, настаўнікі і нашчадкі. Яны толькі ростам маленькія, а маюць амаль усе якасці дарослых. У іх, як і ў прыроднай вясёлцы, – розныя колеры:... Болей »
У леташнім траўні на старонках абласной беларускамоўнай газеты “Народная трыбуна” я прадстаўляў берасцейскаму чытачу зборнік казак Расціслава Бензярука “Зайцаў кажушок”, дзе небеспадстаўна сцвярджаў, што цяперашняя беларуская казка на сталае жыхарства пасялілася ў Жабінцы. Мяркуйце самі. У 2001 годзе... Болей »
Гэты зборнік прысвечаны 40-годдзю папулярнага дзіцячага часопіса «Вясёлка». У ім сабраны лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў. Яны дапамагаюць палюбіць матчыну мову, убачыць хараство роднай прыроды, прыносяць радасць адкрыццяў, становяцца добрымі сябрамі і мудрымі настаўнікамі.... Болей »
Чатырнаццатага верасня адна тысяча дзевяцьсот сорак чацвёртага года я забіў чалавека. Немца, фашыста. На вайне. Здарылася гэта на ўсходнім схіле Дуклінскага перавалу, у Польшчы. Назіральны пункт артылерыйскага дывізіёна, ва ўзводзе кіравання якога я, памяняўшы з-за раненняў некалькі ваенных прафесій... Болей »
Не першы год маю магчымасць назіраць жыццё сённяшняй вёскі не наездамі на некалькі гадзін, а жыеучы ў ёй досьшь працяглы час у розныя поры году. I вось нарадзіўся (іповяд, складзены з кароткіх эпізодаў, а то і анекдотаў вясковага жыцця. У дзядзькі Пётры не трэба шукаць прататыпаў. Такога чалавека няма.... Болей »
Вёска… Для адных, у тым ліку і для мяне, вёска – гаючая крыніца, да яе заўсёды хочацца прыйсці, спатоліць даўнюю смагу пахам свежаскошанай травы. Ёсць і такія, што вёскаю пагарджаюць – чаго толькі каштуе зневажальны выраз “ну, ты, вёска, калгаснік”. Трэція ж ставяцца да яе нейтральна, яны пра вёску... Болей »
Новая кніжка вершаў Антона Бялевіча прысвечана простаму савецкаму чалавеку. Асабліва цёпла піша паэт пра людзей калгаснай вёскі, якім прысвечаны вершы раздзела «Ключы ад шчасця» і паэтычны рэпартаж «Слова пра вернага друга». У зборнік уключаны таксама і вершаваныя фельетоны.... Болей »
Вулей ёсць такі вясёлы, / Пчолы / З гэтага вулля / Прывядуць цябе да школы. / Зразумееш, немаўля, / Толькі вулей загудзе, / Што, чаго, адкуль і дзе, / Як знайсці каго і дзе, / Хто ляціць, а хто ідзе. / Літары / Ад А да Я — / Пчолак дружная сям'я / Носіць / Мёд у соты ведаў, / Просіць, / Каб усё ты ведаў.... Болей »
Новае выданне вядомай азбукі «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна з яскравымі малюнкамі Лізаветы Лянкевіч, студэнткі слыннага мастака Паўла Татарнікава. Шырокафарматная, калярова-ілюстраваная дзіцячая кніга ў цвёрдай вокладцы! Цудоўныя малюнкі Лізаветы Лянкевіч, найвыдатныя вершыкі Рыгора Барадуліна і суперпаліграфія!... Болей »