be

Вясёлка № 11/ 1981

Штомесячны дзіцячы часопіс

Давайце сэрцам прызнаем адну простую ісціну: дзеці – людзі як і мы, дарослыя. Больш таго, яны – наша надзея, наш гонар, наш галоўны клопат. А яшчэ яны – нашы суддзі, настаўнікі і нашчадкі. Яны толькі ростам маленькія, а маюць амаль усе якасці дарослых. У іх, як і ў прыроднай вясёлцы, – розныя колеры: аранжавы, чырвоны, блакітны, зялёны, фіялетавы, жоўты, сіні. Не старайся больш дарма – іншых колераў няма. Распраўляе крылцы пчолка, зелянее збажына. Загарэлася вясёлка – будзе добрая вясна. Так напісаў у 1957 годзе ў першым нумары “Вясёлкі” адзін з пачынальнікаў гэтага дзіцячага часопіса, патрыярх беларускай літаратуры Сяргей Грахоўскі. І тым самым як бы вызначыў магістральны накірунак для новага выдання. Вясёлка на небе пасля першага дожджыку з громам – прадвесніца добрай вясны. Дык жа “Вясёлка” для нашых дзетак-пралесак павінна ззяць усімі сваімі колерамі мудрай педагогікі. Мы, хто сёння шчыруе ў “Вясёлцы”, ганарымся, што “нарадзіў” часопіс для дзяцей Васіль Вітка – класік беларускай дзіцячай літаратуры, першы адказны рэдактар часопіса.

Каталёг: Каталёг БГТ
Пэрыёдыка: Вясёлка
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1981-11
  • Рэдактар: Ліпскі Уладзімір
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1071.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org