- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вулей ёсць такі вясёлы, / Пчолы / З гэтага вулля / Прывядуць цябе да школы. / Зразумееш, немаўля, / Толькі вулей загудзе, / Што, чаго, адкуль і дзе, / Як знайсці каго і дзе, / Хто ляціць, а хто ідзе. / Літары / Ад А да Я — / Пчолак дружная сям'я / Носіць / Мёд у соты ведаў, / Просіць, / Каб усё ты ведаў. / Паступова, / Пакрысе / Іх запомніць / Трэба ўсе! / Гукі мовы роднай, наскай / Перапоўняць сэрца ласкай, / Дык шануй святыя словы / Беларускай звонкай мовы! / Радуе нябёсы й долы / Вулей азбукі вясёлы.