- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як і папярэдняя кніга Г. Кісялёва — «Загадка беларускай «Энеіды», якая выйшла ў свет у 1971 годзе, гэтая кніга прысвечана пытанням аўтарства выдатных беларускіх парадыйна-сатырычных паэм XIX стагоддзя «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Пэўную ўнутраную сувязь з гэтымі пытаннямі мае змешчаны ў кнізе... Болей »
Вершы Зосі Сачко, якія злажыліся на зборнік „Пошукі" — як гаворыць сама паэтэса — не адпавядаюць яе сённяшнім настроям і сённяшняму разуменню паээііі. З гэтага вынікае, што зараз піша яна ўжо па-другому. Такое аднак мог бы сказаць кожны з нашых аўтараў, чакаючых, як вядома, на выданне свайго зборніка... Болей »
Памерла Астрыд Ліндгрэн — шведская пісьменніца, аўтарка сусветна вядомых твораў для дзяцей. І шведскі ўрад аб’явіў жалобу, бо імя пісьменніцы было абліччам краіны. Так ставяцца ў цывілізаваным свеце да духоўных каштоўнасцяў, носьбіты якіх — пісьменнікі, бо дзякуючы ім краіна набывае вядомасць ва ўсім... Болей »
У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча распавядаецца пра аўтарскую гіпотэзу старадаўняга воднага шляху, які праходзіў праз рэкі Дзвіна, Дзісна, Мядзелка, Нарачанка, Вілія і сістэму Нарачанскіх азёр. Прыводзяцца гістарычная доказы яго існавання, апісваецца школьная экспедыцыя па вывучэнню... Болей »
У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку»... Болей »
Прачнуўся Ігнат Андрэевіч як пасля глыбокага наркозу. Не адразу выходзіў з небыцця. Ранкам ён чуў за сцяной галасы сына i нявесткі. Глухія галасы. Яны на нейкае імгненне разбудзілі яго, i тут жа ён зноў заснуў i не чуў, як Андрэй адыходзіў на працу. Сын усё ўмеў рабіць ціха i непрыкметна. Прафесія навучыла... Болей »
Той дзень быў ціхі, хмурны, сухі і цёплы. Стаяў верасень месяц. І даўно гэта было. Час быў такі, што нашы бацькі былі на вайне. Ішла вайна з немцамі 1914–1918 гадоў. Усе мы былі або малыя, або самыя зялёныя падросткі. Асенні дзень ужо хіліўся да вечара свайго. Мы былі ў полі. Тыя гады прымусілі нас змалку... Болей »
У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча распавядаецца пра аўтарскую гіпотэзу старадаўняга воднага шляху, які праходзіў праз рэкі Дзвіна, Дзісна, Мядзелка, Нарачанка, Вілія і сістэму Нарачанскіх азёр. Прыводзяцца гістарычная доказы яго існавання, апісваецца школьная экспедыцыя па вывучэнню... Болей »
Выкладчыцу старажытнарускай мовы Марыю Іванаўну Карнееву-Петрулан у свой час выклікалі ў ЦК і пачалі папракаць – чаму яна ў сваіх лекцыях не цытуе класікаў марксізму. – Дазвольце, – узьняла голас маленькая, худзенькая Марыя Іванаўна, – але я не вінаватая, што класікі марксізму нічога не пісалі пра літару... Болей »
Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзідь у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей. Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чыспіні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.... Болей »
У кнізе на аснове архіўных, малавядомых матэрыялаў даследуюцца важныя пытанні развіцця беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Узнаўляюцца невядомыя старонкі з творчых біяграфій П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, высвятляюцца некаторыя факты з творчай гісторыі народных шэдэўраў — сатырычных... Болей »
Збор твораў Кузьмы Чорнага ў васьмі тамах — першае навуковае выданне спадчыны выдатнага беларускага празаіка. У яго ўключаны амаль усе вядомыя творы пісьменніка і размеркаваны па тамах у храналагічнай паслядоўнасці наступным чынам: 1 — апавяданні 1923—1927 гг.; 2 — апавяданні 1928—1944 гг.; 3 — раманы... Болей »
У другой серыі, прысвечанай паэту, празаіку і перакладчыку Алесю Дудару, мы раскажам пра яго няпростае жыццё ў Полацку, дзе ён намагаўся арганізаваць філію "Маладняка", пра яго крыўды на сяброў, якія не падтрымалі нашага героя ў цяжкую часіну і пра тое, як любоў да Максіма Багдановіча вярнула Алесю Дудару... Болей »
У працы ўпершыню ў айчынным літаратуразнаўстве праведзены цэласны, канцэптуальны аналіз кожнага з этапаў эвалюцыі светапогляду А.Міцкевіча, знойдзены новы “ключ”, які раскрывае нацыянальную адметнасць усёй шматграннай “карціны свету” паэта – спецыфічны, літвінска-беларускі падыход да выяўлення дыялектычных... Болей »
Праца чалавека, клопаты пра мір на зямлі, вернасьць сяброўству – вось асноўная праблематыка новай кнігі паэта. Аўтар уважлівы і да праблем урбанізацыі, спасьцігае іх празь лёсы гараджан, што яшчэ не забыліся на сваё нядаўняе вясковае жыцьцё.... Болей »
Прысвячаецца асэнсаванню мастацтва слова як чынніка самасвядомасці і нацыянальнага самавызначэння. Акрэсліваюцца новыя падыходы ў трактоўцы беларуска-рускіх сувязяў, іх гістарычнага зместу і вынікаў. Сцвярджаецца самабытнасць беларускага нацыянальнага пісьменства — з адметнай эстэтычнай сістэмай, са... Болей »
Кніга ўяўляе сабой зборнік распрацовак урокаў розных жанраў. Урокі адпавядаюць канцэпцыі літаратурнай адукацыі і патрабаванням найноўшых педтэхналогій. Урокам пазакласнага чытання па творах Р. Баравіковай і А. Федарэнкі папярэднічаюць артыкулы, прысвечаныя творчасці гэтых пісьменнікаў, і аналіз канкрэтных... Болей »