- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вершы Зосі Сачко, якія злажыліся на зборнік „Пошукі" — як гаворыць сама паэтэса — не адпавядаюць яе сённяшнім настроям і сённяшняму разуменню паээііі. З гэтага вынікае, што зараз піша яна ўжо па-другому. Такое аднак мог бы сказаць кожны з нашых аўтараў, чакаючых, як вядома, на выданне свайго зборніка дзесяць і болей гадоў. Зборнік „Пошукі" гэта свайго роду трыпцііх. Першая і трэцяя яго часткі раздзелены, а можа спалучаны, часткай другой, на якую складаюцца вершы, напісаныя ў родным дыялекце. Гэта свайго роду паклон паэтэсы роднай. вёсцы Вулька, якая знаходзіцца недалёка ад Орлі на Бельшчыне. Дарэчы, варта аднатаваць выпадковае, мабыць, супадзенне: у зборніку толькі больш-менш вершаў, колькі хат у Вульцы. Не значыць гэта аднак, што фармальная і духоўная архітэктоніка ўсіх яе вершаў нагадвае архітэктоніку беларускіх сяліб. (А. Барскі - фрагмент уступу)