- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Улады заўсёды знойдуць, на каго паляваць. Гэтым разам, як, у прынцыпе, і заўсёды, пад раздачу трапіла патрыятычна скіраваная моладзь. А пачалося ўсё з гербу «Пагоня». Адразу два выпадкі, звязаныя з гістарычнай сімволікай, нарабілі вэрхалу ў грамадстве. 12 кастрычніка ў Барысаве праходзіў футбольны матч... Болей »
Дапусцім, 100 тысяч — хатнія гаспадыні альбо тыя, хто працуе на ўласным падворку. А 400 тысяч чым займаюцца? Час спыняць гэта ўтрыманства. 400 тысяч павінны быць уцягнутыя імем рэвалюцыі ў працу. Лайдакоў не павінна быць у краіне. Трэба прымусіць гэтых людзей працаваць і спыніць раздаваць бясплатна даброты... Болей »
На тыдні з Расіі прыйшла вельмі цікавая навіна. Як паведаміла выданню «Коммерсантъ» крыніца, на гэтым тыдні ўпраўленне ААТ «Расійскія чыгункі» разгледзіць магчымасць зніжкі ў 25% на транзітныя перавозкі бензіну, дызпаліва і мазуту з НПЗ Беларусі ў расійскія парты Паўночнага Захаду. Як піша расійская... Болей »
Самай чорнай ночы ХХ стагоддзя для беларускай культуры спаўняецца 80 гадоў. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га расстралялі нашу літаратура, мастацтва і навуку: Зарэцкі, Дудар, Кляшторны… агулам пад паўтары сотні прозвішчаў. Здаецца, сёння ўжо нікому не трэба тлумачыць, каго расстрэльвалі, за што, хто... Болей »
Свет адзначае 100-годзе Кастрычніцкай рэвалюцыі. Але адзначае па-рознаму. На постсавецкай прасторы ўсе дыскусіі пра гістарычнае значэнне гэтай падзеі закончыліся даўно, яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. 70-гадовы камуністычны эксперымент, у які было ўцягнута каля 40% насельніцтва зямнога шара (з улікам Кітая)... Болей »
Дзеля сустрэчы з Лукашэнкам Пуцін ахвяраваў праглядам у прамым эфіры матчу «Расія — Егіпет». Цяжка сказаць, ці вартая была гэтая ахвяра. Па вялікім рахунку, што было абмяркоўваць кіраўнікам дзяржаў падчас асабістай сустрэчы ў межах Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі?... Болей »
Заява Лукашэнкі падчас нарады ў Шклоўскім раёне пра тое, што «мы на фронце», і калі «не вытрымаем гэтыя гады, правалімся, — значыць, трэба будзе ці ў склад якойсьці дзяржавы ісці, ці аб нас проста будуць выціраць ногі, а не дай Бог — развяжуць яшчэ вайну», нарабіла шмат вэрхалу. Над значэннем гэтых словаў... Болей »
Яшчэ нядаўна Аляксандр Лукашэнка казаў пра недапушчальнасць прыватызацыі перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў прыватнасці і скажэння гісторыі ў цэлым. І вось не вельмі прыемны падарунак да свята зрабіў беларускаму калегу Уладзімір Пуцін.... Болей »
На гэтым тыдні мінула 24 гады з таго часу, як Аляксандр Рыгоравіч быў абраны кіраўніком Беларусі. Амаль чвэрць стагоддзя — гэта нават забагата для таго, каб выканаць любыя перадвыбарчыя абяцанкі.... Болей »
На мінулым тыдні адбыўся вельмі паказальны адміністрацыйны працэс. Судзілі нашага аўтара, палітвязня і анархіста Мікалая Дзядка. Судзілі яго нібыта за «распаўсюд нацысцкай сімволікі». Дзядок быў прызнаны вінаватым і атрымаў штраф у памеры 10 базавых велічынь.... Болей »
Заўсёды з вялікім задавальненнем назіраў, як працуе карэспандэнтка БелаПАН Таня Каравянкова. Многія фігуранты інтэрв’ю купляліся на яе невялічкі рост і шчырыя вочы «наіўнай дзяўчынкі». І моцна памыляліся, трапіўшы ў пастку «ваўка ад журналістыкі», якому даць адказ нейкімі агульнымі словамі ці сысці ад... Болей »
Апошнім часам расійскія сродкі масавай прапаганды надалі Беларусі столькі ўвагі, колькі не надавалі за мінулы год. Пачалося, канешне, з інфармацыі «Незагыря» пра нібыта інсульт у Лукашэнкі. Але гэтая хваля ўсё не заціхае. Услед за «інсультавымі»... Болей »
Шматлікія эксперты не перастаюць варажыць, чаго чакаць ад новага ўраду, апантаныя эканамісты выдаюць парады Румасу, з нагоды новага кабіміну спрачаюцца нават бабулі на лавах ля пад’езда. Як па мне, дык усё гэта — бессэнсоўная валтузня. Ці, як кажа наш правадыр, «мышкаванне». Лепей бы заняліся нечым больш... Болей »
Варта звярнуць увагу на тое, што канкрэтнай інфармацыі па выніках гэтых рандэву — кату па пяту. Па выніках апошняй паездкі Лукашэнкі на пуцінскую яхту прэс-служба кіраўніка дзяржавы не рабіла ніякіх гучных заяў. Толькі праз тры дні Аляксандр Рыгоравіч даў маштабнае інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1».... Болей »
Я, напрыклад, са здзіўленнем даведаўся, што на некаторых першавераснёўскіх лінейках дзяцей прымалі ў піянеры. Я ўвогуле быў здзіўлены, што нехта і цяпер туды імкнецца. І яшчэ больш здзіўлены, што гэтая арганізацыя дагэтуль дзейнічае ў сярэдняй школе.... Болей »
Былі боль, адчай, невыноснасць страты. Не было роспачы і разгубленасці. Было яснае ўсведамленне — яго няма, але газета павінна жыць. «Ён умеў ствараць каманду, ён стварыў каманду, і таму газета будзе выходзіць, наколькі нас толькі хопіць», — сказаў тады ў каментары «Радыё Свабода» Сяргей Пульша.... Болей »
Падавалася б, у Міністэрства ўнутраных спраў багата тых самых спраў, каб улазіць у бессэнсоўныя спрэчкі. Але кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч за якімсьці лядам вырашыў «пайсці ў ай-ці». І зноў адбыўся выпадак, калі лепш маўчаць, чым гаварыць. Кіраўнік МУС ацаніў законапраект па ідэнтыфікацыі інтэрнэт-карыстальнікаў.... Болей »
Ад пачатку перамовы Пуціна і Лукашэнкі, якія адбыліся ў Сочы тыдзень таму, былі даволі загадкавымі. Дадавала інтымнасці агучаная раней умова: кіраўнікі краінаў пасля іх не выходзяць да прэсы і вынікаў не агалошваюць. У нечым гэта зразумела, калі асноўныя пытанні — вайсковыя. Аднак пасля перамоваў, літаральна... Болей »
Беларускіх алімпійцаў у Сочы інструктуе сам Аляксандр Лукашэнка. Разам з маленькім Колем ён праводзіць перадстартавыя «чайныя цырымоніі». Лукашэнка заклікаў біятланістаў расслабіцца і думаць толькі пра гонку: «Спакойна выходзь і страляй. Не мітусіцеся, гэта першая гонка. Галоўнае — не мітусіцца. Калі... Болей »
Нарада Аляксандра Рыгоравіча са старшынёй дзяржаўнага памежнага камітэта Леанідам Мальцавым выклікае дзіўнае ўражанне. Яны паразмаўлялі пра кіно. Нібыта кіраўнік Беларусі збіраецца перарабіць дзяржаўную мяжу ў вялікую здымачную пляцоўку. Але ці так яно на самай справе? Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі... Болей »