- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускіх алімпійцаў у Сочы інструктуе сам Аляксандр Лукашэнка. Разам з маленькім Колем ён праводзіць перадстартавыя «чайныя цырымоніі». Лукашэнка заклікаў біятланістаў расслабіцца і думаць толькі пра гонку: «Спакойна выходзь і страляй. Не мітусіцеся, гэта першая гонка. Галоўнае — не мітусіцца. Калі хочаце, я магу там, дзе вось мне трэнер скажа, стаяць на мяжы, сцягам буду размахваць. А хочаце — буду бегаць, дзе-небудзь туды-сюды, праз усю трасу...» — настаўляў Аляксандр Рыгоравіч нашых атлетаў перад стартам.