- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Улады заўсёды знойдуць, на каго паляваць. Гэтым разам, як, у прынцыпе, і заўсёды, пад раздачу трапіла патрыятычна скіраваная моладзь. А пачалося ўсё з гербу «Пагоня». Адразу два выпадкі, звязаныя з гістарычнай сімволікай, нарабілі вэрхалу ў грамадстве. 12 кастрычніка ў Барысаве праходзіў футбольны матч паміж Беларуссю і Македоніяй. На ім былі затрыманыя пяць заўзятараў — за тое, што ў іх былі шалікі з гістарычным гербам Беларусі.