- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спакойна і па-савецку стабільна мінае жыццё дуброўцаў. Каму трэба, той ідзе на пеньсію, каму прыходзіць час, той ідзе на той сьвет. Каму рана і туды і туды - той ходзіць на працу ў дзяржаўную латыфундыю. Адмыслова ўкамплектаваная мясцовая ўлада час ад часу дэманструе сваю нікчэмнасьць і непатрэбнасьць.... Болей »
Дзяржаўны згон. Спадчына Сталіна... Найвышшы парадак Гітлера... Усё гэта прапагандыскае пойла для прасьцячкоў. Насамрэч беларускія ўлады занятыя не пошукамі тэарытычнага падмурку сваёй дзяржавы, а нашмат болып празаічнымі справамі: як латвей трымаць народ у аброці падпарадкавання і як болей зь яго выдаіць... Болей »
Філантропы й альтруісты. У № 107 наш лісток пісаў пра цяжкае становішча, у якім апынуўся наш зямляк, цяпер ужо нябожчык, царства яму нябеснае, Мікалай Дайнека. Цяжка хворы, без сродкаў да існавання, без сям”і, адно з непаўналетнім сынам-школьнікам. .. Можна толькі ўявіць, што было на душы ў мужчыны.... Болей »
Трохі пра ета. То бок пра выбары, калі гэты парасячы віск можна назваць выбарамі. Як і ў прамінулыя гады кіроўная хеўра не прапусьціла практычна нікога з апазіцыйных грамадзян не то што ў дэпутаты, але нават у кандыдаты. Міласьліва былі дапушчаныя да выбараў назіральнікі, але назіраць практычна не было... Болей »
Сізіф-ленінец. Народ стала мае патрэбу ў станоўчых эмоцыях і простых радасьцях. Сьпярша крыніцаютакогавінаградудля лісы быў камунізьм. Вось-вось, казалі нам камуністычныя аракулы, унь там, не за гарамі, ягоныя зіхоткія вяршыні, то бок камуністычная гара Алімп з халяўным і ад пуза нектарамі і амброзіямі... Болей »
Даў слова? Стрымай! Неяк на пачатку сваёй - як цяпер відаць, зацягнутай - кар'еры цяперашні беларускі дыктатар абяцаў бяскрыўднаму крывотліваму беларускаму народу што калі ў яго не атрымаецца добра кіраваць гэтым народам, то ён пойдзе з пасады. Канешне, сказана гэта было тым з народу у каго ў галаве... Болей »
Ад перамогі да перамогі, ад аднаго канвеернага 60-годдзя да другога жыве наша ўлада. I здэцца гэтай вакханаліі афіцыйных сьвятаў і сьвяткаванняў няма канца. Кшталту сатурналій выглядала апошняе сьвяткаванне апошняй перамогі. Гваздом, прабоем, загваздкаю і шворнем праграмы былі партрэты Сталіна. От гэта... Болей »
ПАДЗНАКАМ ПСІХОЗУ Усё памяшалася ў нашай дзяржаве:вайна з беларускімі палякамі, маніякальная бітва за ўласны ўраджай, стваральная праца па збудаванні новай-старой хімеры-аграмястэчак. Неяк шпарка прамінуў нецікавы іхні славянскі базар. Палякаў, здаецца, на час прыбілі. Ураджай, як перад канцом сьвету... Болей »
У каханні двух родных рэжымаў- лукашысцкага і пуцінскага- новы прыступ дыстантнага пецінгу.І Пуцін і Лука, як два пеўні, скачуць адзін ля аднаго, мяркуючы, як латвей дзяўбануць. Адзін хоча прырасьці Беларусяй, другі-Расеяй. Абодва -небясьпечныя авантурысты. От ізноў выцягнулі на сьвет «олвіз» пад назовам... Болей »
Фашыстоідны лукашысцкі рэжым напоўніцу вядзе псіхалагічную ды інфармацыйную вайну супраць беларускага народа і халодную вайну супраць суседніх дзяржаў. У гэтым ён мае пяшчотную падтрымку крамлёўскіх верхаводаў і калякрамлёўскіх шызафрэнікаў. Гледачам «беларускага» тэлебачання неяк прадэманстравалі сталы... Болей »
У позьнекамуністычныя часы абібокі кагэбісты бессаромна вынюхвалі і ганяліся за хрысьціянамі, каб, Божа крый , не зьбіраліся чытаць Біблію. Зараз робіцца практычна тое ж. Вось як тады было. Успамінае былы дырэктар школы Віктар Н. «Я тады быў дырэктарам і камуністам.Пазванілі мне неяк дахаты «Прыходзь... Болей »
Дачакаліся, нарэшце!, мы жаданае пары. У артыста не вытрымалі нервы. Таму пакумекаўшы так і паваражыўшы гэтак, зьезьдзіўшы ў Алтын Орда -Залатую Арду- па ярлык на княжанне, адначасна гэта быў і слаўны паход у Каносу да аўтарытэта і шэфа ўсіх дыктатараў на абшарах былой савецкай імпэрыі Пуціна- наш Лукашэнка... Болей »
Дзевяноста два адсоткі- столькі дуброўцаў, згодна з задавалёным сьведчаннем старшыніхі выбарчай камісіі, прагаласавала за не першай сьвяжыны прэзідэнта. Так яно ці не - праверыць немагчыма, бо аніякага незалежнага назірання за выбарамі не было. Яно то праўда, дуброўскія кухвайкі пацягнуліся на галасавальны... Болей »
От i надышоў жудасны час расплаты.Усіх тых, хто спрабаваў засумнявацца ў замацаванні навечна прэзідэнцкага крэсла пад палойкамі Рыгоравіча чакала расправа. Сьмелага не па кашальку Казуліна зьвязалі і шпурнулі ў халодную, дзе яму доўгенька давядзецца чакаць працэдуры суду. Мілінкевіча, Вячорку,Калякіна... Болей »
Няма аніякага сумневу, што аграмястэчкі- гэта тая кура, што нанясе кажнаму, хто будзе круціцца ля яе, залатыя яйкі.Праўда, у галіне ідэалагічнага забесьпячэнне элегантнага праекту ёсьць яшчэ непачаты край стваральнай працыі. (Крэатыву, па-сённяшняму).Так, німа цыклу песень і прыпевак, прысьвечаных аграмястэчкам... Болей »
Як казаў старазапаветны прарок ёсьць час раскідаць каменне і час зьбіраць каменне. Пасьля доўгага і цынічнага мардавання ў засьценках рэжыму -здэцца, мы з першых, хто ў ж ы в а е гэты выраз-«засьценкі рэжыму»-былога рэктара БДУ, былога міністра адукацыі, былога кандыдата ў прэзідэнты сп. Аляксандра Казуліна... Болей »
Toe, што Беларусь квітнее i ясьнне мы ведаем з сродкаў масавае прапаганды, ад школьных настаўнікаў i з інфармацыі Шацілкаўскага райсавета, што час ад часу вывешваюць на дошках абвестак. Як яна расквітнела мы пабачым на самым канцы году, як знацьмем, колькі нашых беларусаў пайшлі ў лепшы сьвет і колькі... Болей »
Белавежскую гарэлку п"еш заўсёды з задавальненем, бо яна нагадвае нам пра прыем-ную падзею: частковым развале Расейскай імперыі ліха. Роўна 15 год таму ўзьніклая на крыві і гвалце Расейска-камуністычная імперыя часткова рухнула. Ад яе вызваліліся самыя маладыя некалі заваяваныя часткі -ўскраіны. Ото... Болей »
...Нішто не ўдавала на паганае. Як і заўсёды зьмяіны клубок здраднікаў і юдаў, ў сярэдзіне сьнежня, смашна нажэршыся і, ікаючы прыемнай адрыжкай, сабраўся на сваё «чацьвёртае паседжанне пастаяннага (так!) семінару пры Парламенцкім Сходзе Беларусі і Расеі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы» Заўваж... Болей »