be
pdf

Дуброўскі настрой 112

народны баявы лісток

Трохі пра ета. То бок пра выбары, калі гэты парасячы віск можна назваць выбарамі. Як і ў прамінулыя гады кіроўная хеўра не прапусьціла практычна нікога з апазіцыйных грамадзян не то што ў дэпутаты, але нават у кандыдаты. Міласьліва былі дапушчаныя да выбараў назіральнікі, але назіраць практычна не было чаго. Якую пашану мела хунта да выбараў відаць па складу выбарчых камісій: яны фармаваліся з жанок самага сацыяльнага нізу, якімі можна кіраваць як трупам. Перад галасаваннем шацілкаўскія акулы папярэдзілі камісіі: як хочапе, але каб Кавалёва прайшла. Дык якія ж выбары!!! На «перадвыбарчае» абслугоўванне гэтай дамы быў кінуты апарат райвыканкама, міліцыя, кдб і дапаможнае сьмецце. Цяперашняя хунта так ірвалася да ўлады, што да самага апошняга моманту пра выбары амаль нічога не казалі. У Кабулыпчыні нават перад саменечкмі выбарамі не было відаць аніякай інфармацыі ад кандыдатаў. То бок людзі не мелі магчымасьці скласьці пра апазіцыйнага кандыдата якое-небудзь ўражанне. Пра праўладную Кавалёву багата людзей і чуць нічога не хацелі, правільна мяркуючы пра ейную абсалютную непатрэбнасьць для сябе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дуброўскі настрой
  • Месца выхаду: Дуброва, Парыцкі павет
  • Дата выхаду: 2008-09
  • Copyright © 2008 by Дуброўскі настрой
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org