- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
ПАДЗНАКАМ ПСІХОЗУ Усё памяшалася ў нашай дзяржаве:вайна з беларускімі палякамі, маніякальная бітва за ўласны ўраджай, стваральная праца па збудаванні новай-старой хімеры-аграмястэчак. Неяк шпарка прамінуў нецікавы іхні славянскі базар. Палякаў, здаецца, на час прыбілі. Ураджай, як перад канцом сьвету, сабралі. Застаецца высьветліць: чаму, калі такі дабрэнны ўраджай, мы ямо такі кіслы, такі падазронага колеру, такі нясмачны хлеб? Ну, проста канцлагернай выпечкі. Ды таму, што з шалёнай прапаганды хлеба не пякуць, а пякуць з тых выкручаных з рук мільёнаў тонаў,якое, як попка, абяцае дыктатару начальства.