- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па дз еяй тыдня стала прыпыненьне на паўгоду візавых санкцыяў супраць 36 высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў улучна з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Такое рашэньне прыняла Рада Эўразьвязу 13 кастрычніка ў Люксэмбургу. Эўразьвяз спадзяецца, што цягам паўгадавога выпрабавальнага тэрміну Менск... Болей »
На мінулым тыдні варта адзначыць тры падзеі ў Беларусі, па якіх магчыма меркаваць пра яе сярэднетэрміновыя пэрспэктывы: візыты Пуціна і дзейснага старшыні АБСЭ ў Менск, а таксама выступ Лукашэнкі ў КДБ Беларусі. Візыт Пуціна ў Менск і сустрэчы, якія адбыліся ў яго з Лукашэнкам і прэм’ерам Сідорскім... Болей »
У Беларусі ідзе падрыхтоўка да зьездаў двух найбуйнейшых дзяржаўна-грамадзкіх аб’яднаньняў – «Белая Русь» і БРСМ (Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі). Кіраўніцтва гэтых арганізацыяў чакае падтрымкі дзяржавы, дзяржаўная ж улада спадзяецца, што яны змогуць функцыянаваць самастойна. Першы зьезд рэспубліканскага... Болей »
Беларусі неабходна зрабіць значныя крокі ў напрамку лібэралізацыі эканомікі і «дэбюракратызацыі ўсёй сыстэмы». Такую задачу паставіў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка на нарадзе 30 кастрычніка. Прычым, зь ягоных словаў, ужо «да 1 студзеня ў гэтым пляне мы мусім зрабіць максымум». У прыватнасьці, кіраўнік... Болей »
Афіцыйны візыт у Менск лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі быў значным для яго беларускага калегі Лукашэнкі, які пакуль працягвае заставацца для Захаду непажаданым суразмоўцам. Нягледзячы на высілкі прапагандысцкай машыны Лукашэнкі, ніякіх сэнсацыяў камунікацыя кіраўнікоў Беларусі і Лібіі не прынесла.... Болей »
Цягам апошніх дзён адбываліся суды над удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня. У выніку адміністрацыйнымі арыштамі пакараныя некалькі дзясяткаў чалавек. Гэтымі пакараньнямі справа можа ня скончыцца, бо сталічная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу... Болей »
Днямі прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў пра вынікі эканамічнага разьвіцьця краіны ў першым квартале 2008 году. У прыватнасьці, валавы ўнутраны прадукт павялічыўся на 10,5% пры гадавым прагнозе 11%. Сідорскі назваў і шэраг іншых паказчыкаў, якія, на ягоны погляд, сьведчаць пра станоўчыя... Болей »
10 красавіка адбыліся чарговыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева. Мяркуючы па інфармацыі пра сустрэчу, Лукашэнка паспрабаваў дабіцца абяцаньняў ад расейскага прэзыдэнта па ключавых для Беларусі пытаньнях. Лукашэнка таксама распавёў Мядзьведзеву пра пэрспэктывы ўдзелу Беларусі ў праграме... Болей »
Галоўная ўнутрыпалітычная інтрыга апошніх дзён зьвязаная з маючым адбыцца 14 кастрычніка ў Менску "Эўрапейскім маршам". 9 кастрычніка ўлады дазволілі акцыю, але ня ў тым фармаце, які прапаноўвалі заяўнікі. Апазыцыю ня хочуць пускаць на Кастрычніцкую плошчу, дзе адбываліся пратэсты ў сакавіку 2006 году.... Болей »
Самай значнай падзеяй апошніх дзён у Беларусі стаў "Эўрапейскі марш", праведзены апазыцыяй у Менску 14 кастрычніка. Паводле розных ацэнак, у шэсьці і мітынгу ўзялі ўдзел ад пяці да сямі тысячаў чалавек. Гэтая акцыя выглядала тэстам як для апазыцыі, так і для кіраўніцтва дзяржавы. Апазыцыянэры абяцалі... Болей »
У Менску пачаліся перамовы па праекце пагадненьня пра адкрыцьцё ў Беларусі прадстаўніцтва Эўрапейскай Камісіі. У якасьці асобы, упаўнаважанай беларускім бокам на перамовы, вызначаны намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валер Варанецкі. Каардынатар па сувязях зь Беларусьсю прадстаўніцтва Эўракамісіі... Болей »
Існуе шмат сайтаў, прысьвечаных падзеям у Беларусі, аднак яны малавядомыя ў Заходняй Эўропе, асабліва тым, хто займаецца фармаваньнем палітыкі адносна Беларусі й ня ведае беларускай ды расейска моваў. Сэрвіс www.belarus-live запаўняе гэты прагал. Штотыднёвую рассылку на ангельскай, нямецкай, францускай... Болей »
23 лістапада Аляксандар Лукашэнка правёў вялікую прэсавую канфэрэнцыю для ўкраінскіх журналістаў. Ён прапанаваў Кіеву шчыльную супрацу ў энэргетычных пытаньнях. І нават пайшоў далей, паразважаўшы аб пэрспэктывах стварэньня саюзнай дзяржавы з Украінай. Аналітыкі вылучылі як ключавую думку Лукашэнкі пра... Болей »
Эўразьвяз павінен добра разважыць пытаньне адмены гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі – лічыць Менск – бо ж у выніку эканамічных санкцыяў найперш пацерпяць звычайныя грамадзяне. Гэта адказ на рашэньне групы экспэртаў Эўразьвязу выключыць Беларусь з Генэральнае сыстэмы прэфэрэнцыяў. Беларусь у адказ на... Болей »
Галоўнай навіной тыдня стала рашэньне расейскага ўраду увесьці мыты на экспарт нафты ў Беларусь. На думку незалежных аналітыкаў, гэта можа прывесьці да каляпсу створанай тут эканамічнай мадэлі, якая ў значнай ступені грунтавалася на танных расейскіх энэрганосьбітах. Тым болей што ад новага году варта... Болей »
14 студзеня 2007 г. беларускія грамадзяне будуць выбіраць больш за 22,5 тыс. дэпутатаў мясцовых органаў улады. Ранг дазенага галасаваньня немагчыма параўноўваць з прэзыдэнцкімі выбарамі, у якіх вызначаецца ня толькі галава дзяржавы, але й напрамак разьвіцьця краіны на бліжэйшыя 5 гадоў. Каго й навошта... Болей »
Пры канцы году самай хвалюючай тэмай для беларусаў стала газавая. Магчымы ланцуговы рост усіх коштаў у зьвязку з рэзкім падаражэньнем расейскіх энэрганосьбітаў трывожыць нават апалітычных абываталяў. Але яшчэ цяжэйшы роздум пануе ў кіроўных вярхох: разбураецца падмурак "беларускага эканамічнага цуду"!... Болей »
Галоўнай інтрыгай апошняга тыдня стаў нафтагазавы двубой між Менскам і Масквою. 31 сьнежня, за дзьве хвіліны да Новага году, у офісе расейскага „Газпрому” быў нарэшце падпісаны кантракт. Ягоныя ўмовы беларускае кіраўніцтва адразу назвала нявыгаднымі. У 2007 годзе расейскі газ будзе каштаваць Беларусі... Болей »
Галоўным сюжэтам тыдня стала нафтавая вайна між Менскам і Масквою. Тыднем раней ў газавым пытаньні бакі дасягнулі кампрамісу за дзьве хвіліны да Новага году, і да закрываньня засаўкі ў трубаправодзе не дайшло. Гэтым жа разам Эўропа адчула наступствы канфлікту непасрэдна на сабе. Труба нафтаправоду "Дружба"... Болей »
12 студзеня Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб урэгуляваньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Канфлікт на гэтай глебе нібыта ўлагоджаны. Бакі пайшлі на кампраміс. Беларусь скасавала мыта на транзыт расейскай нафты. Са свайго боку, Масква зьнізіла стаўку... Болей »