- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 красавіка адбыліся чарговыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева. Мяркуючы па інфармацыі пра сустрэчу, Лукашэнка паспрабаваў дабіцца абяцаньняў ад расейскага прэзыдэнта па ключавых для Беларусі пытаньнях. Лукашэнка таксама распавёў Мядзьведзеву пра пэрспэктывы ўдзелу Беларусі ў праграме «Ўсходняе партнэрства». Паводле інфармацыі прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі, Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў дамовіліся сустрэцца ў чарговы раз у Менску. Паводле папярэдніх дадзеных, у ліпені можа прайсьці паседжаньне Вышэйшай дзяржаўнай рады Cаюзнай дзяржавы. Як правіла, існуюць праблемы з тэрмінамі правядзеньня гэтага мерапрыемства. Так што ня выключана, што сустрэча можа адбыцца і ўвосень, падчас маштабных расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў, якія будуць праходзіць на тэрыторыях дзьвюх дзяржаваў.