- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
23 лістапада Аляксандар Лукашэнка правёў вялікую прэсавую канфэрэнцыю для ўкраінскіх журналістаў. Ён прапанаваў Кіеву шчыльную супрацу ў энэргетычных пытаньнях. І нават пайшоў далей, паразважаўшы аб пэрспэктывах стварэньня саюзнай дзяржавы з Украінай. Аналітыкі вылучылі як ключавую думку Лукашэнкі пра... Болей »
Эўразьвяз павінен добра разважыць пытаньне адмены гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі – лічыць Менск – бо ж у выніку эканамічных санкцыяў найперш пацерпяць звычайныя грамадзяне. Гэта адказ на рашэньне групы экспэртаў Эўразьвязу выключыць Беларусь з Генэральнае сыстэмы прэфэрэнцыяў. Беларусь у адказ на... Болей »
Галоўнай навіной тыдня стала рашэньне расейскага ўраду увесьці мыты на экспарт нафты ў Беларусь. На думку незалежных аналітыкаў, гэта можа прывесьці да каляпсу створанай тут эканамічнай мадэлі, якая ў значнай ступені грунтавалася на танных расейскіх энэрганосьбітах. Тым болей што ад новага году варта... Болей »
14 студзеня 2007 г. беларускія грамадзяне будуць выбіраць больш за 22,5 тыс. дэпутатаў мясцовых органаў улады. Ранг дазенага галасаваньня немагчыма параўноўваць з прэзыдэнцкімі выбарамі, у якіх вызначаецца ня толькі галава дзяржавы, але й напрамак разьвіцьця краіны на бліжэйшыя 5 гадоў. Каго й навошта... Болей »
Суворыя рэаліі змусілі беларускае кіраўніцтва адмовіцца ад бравурнай рыторыкі пра няўразьлівасьць айчыннай эканамічнай мадэлі. Цяпер ужо і міністры, і прэзыдэнт прызнаюць: усясьветны крызыс не абмінуў Беларусь. Так, паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у прамысловасьці ў лістападзе... Болей »
Самай значнай падзеяй апошніх дзён у Беларусі стаў "Эўрапейскі марш", праведзены апазыцыяй у Менску 14 кастрычніка. Паводле розных ацэнак, у шэсьці і мітынгу ўзялі ўдзел ад пяці да сямі тысячаў чалавек. Гэтая акцыя выглядала тэстам як для апазыцыі, так і для кіраўніцтва дзяржавы. Апазыцыянэры абяцалі... Болей »
Беларускія ўлады стараюцца прадэманстраваць прагрэс у пытаньні правядзеньня выбараў адпаведна са стандартамі АБСЭ. Так, зь ініцыятывы Цэнтральнай камісіі па выбарах на гэтым тыдні быў арганізаваны паўторны паказ па тэлевізіі пяціхвілінных выступаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэтая навацыя... Болей »
Двухдзённы афіцыйны візыт у Беларусь У. Пуціна мае на мэце падвесьці своеасаблівую рысу пад усім папярэднім (1991–2007 гг.) пэрыядам беларуска-расейскіх адносінаў. Менавіта так большасьць назіральнікаў схільныя ацэньваць значэньне знаходжаньня 13–14 сьнежня ў Менску расейскага прэзыдэнта. Варта адзначыць... Болей »
На гэтым тыдні незалежная беларуская супольнасьць ды аналітыкі працягвалі ажыўлена камэнтаваць вынікі візыту расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў Менск 13–14 сьнежня. З аднога боку, ня спраўдзіліся найгоршыя для лёсу беларускай незалежнасьці прагнозы (маўляў, будзе падпісаны канстытуцыйны акт "саюзнае... Болей »
1 сьнежня павінен быў адбыцца Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы (ВДС СД), прычым абодва бакі падсілкоўвалі чаканьні публікі намёкамі на нейкую лёсавызначальнасьць рашэньняў, якія на ім будуць прынятыя. Мерапрыемства давялося перанесьці, у чым бакі абвіна- вацілі адно аднога. ВДС тым ня менш павінен... Болей »
12 студзеня Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб урэгуляваньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Канфлікт на гэтай глебе нібыта ўлагоджаны. Бакі пайшлі на кампраміс. Беларусь скасавала мыта на транзыт расейскай нафты. Са свайго боку, Масква зьнізіла стаўку... Болей »
12 лютага прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выступіў перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з дакладам "Беларусь у сучасным сьвеце". Гэты выступ выглядае праграмным і адлюстроўвае пэўныя зьмены ў замежнай палітыцы краіны на сучасным этапе, найперш пад уплывам расейскага чыньніку. На... Болей »
Нечаканасьцю тыдня стала адмена ў апошні момант візыту ў Менск эўракамісара ў пытаньнях замежных сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр. Раней было анансавана, што яна мае знаходзіцца ў беларускай сталіцы 12—13 сакавіка. Але 11 сакавіка беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка раптоўна... Болей »
На мінулым тыдні працягвалася эскаляцыя беларуска- амэрыканскага дыпляматычнага канфлікту. 17 сакавіка ў МЗС Беларусі быў выкліканы Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Яму ў чарговы раз настойліва рэкамэндавалі скараціць колькасьць пэрсаналу амбасады ЗША ў Менску. Як вядома, 12 сакавіка... Болей »
4 лістапада беларуская апазыцыя правяла ў Менску "Сацыяльны марш". Ставілася на мэце выказаць масавы пратэст супраць скасаваньня льготаў (адпаведны закон быў прыняты на вясновай сэсіі парлямэнту) і пагаршэньня ўзроўню жыцьця. Аднак акцыя, паводле ацэнкі аналітыкаў, атрымалася ня надта ўдалай. У ёй прыняло... Болей »
Самай рэзанансавай падзеяй апошніх дзён у Беларусі стаў выбух самаробнага прыстасаваньня ў ноч на 4 ліпеня на гала-канцэрце ў гонар Дня незалежнасьці ў Менску. Параненыя каля паўсотні чалавек, некалькі зь іх дагэтуль у цяжкім стане. На канцэрце прысутнічаў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка. Паводле афіцыйных... Болей »
На саміце АДКБ, што адбыўся 4–5 верасьня ў Маскве, краіны-ўдзельніцы арганізацыі асьцярожна падтрымалі дзеяньні Расеі на Каўказе і не прынялі рашэньня адносна прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Расея пагадзілася з гэтым асьцярожным меркаваньнем краінаў АДКБ, але не губляе надзеі дамагчыся... Болей »
Фінансава-эканамічнае становішча Беларусі працягвае пагаршацца. Прычым незалежныя экспэрты мяркуюць, што афіцыйная статыстыка прыхарошвае сытуацыю. Насамрэч валавы ўнутраны прадукт за студзень ня вырас на 4,2%, як абвесьціў Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат), а зьнізіўся прыкладна на 5%, лічыць... Болей »
Існуе шмат сайтаў, прысьвечаных падзеям у Беларусі, аднак яны малавядомыя ў Заходняй Эўропе, асабліва тым, хто займаецца фармаваньнем палітыкі адносна Беларусі й ня ведае беларускай ды расейска моваў. Сэрвіс www.belarus-live запаўняе гэты прагал. Штотыднёвую рассылку на ангельскай, нямецкай, францускай... Болей »
Пры канцы году самай хвалюючай тэмай для беларусаў стала газавая. Магчымы ланцуговы рост усіх коштаў у зьвязку з рэзкім падаражэньнем расейскіх энэрганосьбітаў трывожыць нават апалітычных абываталяў. Але яшчэ цяжэйшы роздум пануе ў кіроўных вярхох: разбураецца падмурак "беларускага эканамічнага цуду"!... Болей »