- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Помнікі на плошчах і вуліцах гарадоў – выраз і праява гістарычнай памяці народа. У Рэспубліцы Беларусь цяжка разабрацца, якую гістарычную памяць захоўвае дзяржаўная ўлада. Зберагаюцца савецкія помнікі і ставяцца новыя савецкім і царскім дзеячам. Беларускія патрыёты збіраюць грошы і дабіваюцца ўсталявання... Болей »
Яўхім Храптовіч ды ягоныя нашчадкі пераўтварылі шараговае беларускае мястэчка ў цэнтр асветы і ўзорнага сельскагаспадарчага прадпрыемства. Знакамітую бібліятэку ў Першую сусветную вайну эвакуявалі ў Кіеў, але ацалелі шмат якія сядзібныя будынкі, у тым ліку вялікі гаспадарчы двор, збудаваны выбітнымі... Болей »
Больш чым двухтысячагадовую гісторыю Полацку немагчыма адправіць у нябыт. Як бы таго ні хацелася расейскім, савецкім, а потым і лукашэнкаўскім уладам, яна ўвесь час прабіваецца на паверхню грамадскага жыцця. Праз артэфакты з культурнага слоя, праз помнікі выбітным палачанам, праз больш чым дзясятак музеяў... Болей »
Беларускі баярскі род Сапегаў здолеў выбіцца ў буйныя магнаты даволі позна, пачынаючы ад знакамітага Льва, які сваёй бліскучай кар’ерай даў пачатак далейшаму яго росквіту. Сапегі здабылі агромністыя зямельныя ўладанні, займалі галоўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. А гэта вымагала сталага побыту... Болей »
Кляштары ордэну святой Брыгіты – вялікая рэдкасць у Беларусі, іх было ўсяго два, а неўзабаве застаўся адзін – гарадзенскі. Шчаслівым лёсам ён ацалеў і выдатна захаваўся да нашых дзён, хоць, зразумела, пры савецкай уладзе манашак выселілі. Ацалелі не толькі муры касцёла і кляштара ды ўнікальны драўляны... Болей »
Гарачыя спрэчкі пра сапраўдную Літву амаль штодня праходзяць у інтэрнэт – прасторы, у іх удзельнічаюць самыя розныя людзі, галоўным чынам, аматары гісторыі і рэдка калі прафесійныя гісторыкі. Між тым за апошнія два стагоддзі даследчыкі выдзелілі некалькі значэнняў тэрміна Літва і дакладна акрэслілі межы... Болей »
Якою мае быць беларуская нацыянальная ідэя, пра што так шмат гавораць чыноўнікі ды ідэолагі беларускага рэжыму? Як з беларускаю нацыянальнай ідэяй згаджаецца афіцыйнае праслаўленне нямецка -савецкай вайны 1941 – 1945 гадоў, у якой Беларусь зазнала найвялікшыя страты? Ці звязанае з нацыянальнай ідэяй... Болей »
Беларуская кніга мае адну з самых старажытных традыцый у свеце. Яна перажывала як часы бурлівага росквіту, асабліва ў XVI – пачатку XVII ст., так і поўнага заняпаду ў перыяд контррэфармацыі, а потым панавання Расейскай імперыі. Адраджэнне беларускага кнігадруку ў XX ст. было перарванае сталінскімі расстрэламі... Болей »
Насуперак савецкім падручнікам Другая сусветная вайна для беларусаў пачалася не ў 1941-м, а ў 1939-м годзе. Далучэнне да БССР Заходняй Беларусі, кароткая гісторыя беларускай Віленшчыны, «першыя саветы», а таксама з’яднанне беларусаў у адным сталінскім канцлагеры – усё ўмясцілася ў кароткі верасень 1939... Болей »
Мястэчка на Браслаўшчыне з нейкай нямецкай назвай Германавічы, у старажытнасці звалася Ерманавічамі, а сёння знакамітае не толькі памяццю пра Язэпа Драздовіча, касцёлам XVIII ст. у стылі віленскага барока і класіцыстычным палацам паноў Шырынаў. Невялікае мястэчка, сённяшняя вёска Шаркаўшчынскага раёну... Болей »
Некалькі дзесяцігоддзяў назад у Беларусі з’явіўся новы від паляўнічых – капары. Хто яны: шкоднікі, калекцыянеры ці даследчыкі гісторыі? Калі на рынку сталі даступныя прыстасаванні, якія могуць выявіць пад зямлёй каляровы ці чорны метал, адразу з’явіліся аматары пошукаў падземных скарбаў. Ходзяць па полю... Болей »
Немалая, але даволі тыповая беларуская вёска на Браслаўшчыне аказалася мясцінай з тысячагадовай гісторыяй. На гэта паказвала сама назва, верагодна ад старажытнаславянскага «пагост» – месца збору даніны. Археолагі, правёўшы раскопкі курганоў ля Пагошчы пацвердзілі, так, тут жылі дружыннікі з адміністрацыі... Болей »
Беларускую нафту адкрылі ў 1960-я гады пад Рэчыцай ля вёскі з красамоўнай назвай Гарывада. Радовішчы актыўна распрацоўваюцца да сённяшняга дня. Але гісторыя беларускага нафтапромыслу магла пачацца на некалькі дзесяцігоддзяў раней, калі ў 1930-я гады вядомы літаратар і адраджэнец Міхал Грамыка пачаў геалагічныя... Болей »
Горад Магілёў, найбуйнейшы ў краіне пасля сталічнай Вільні, ў XVI–XVIII ст.меў магутныя абарончыя збудаванні дзеля абароны ад свайго гандлёвага партнёра і адначасова агрэсара – Маскоўскай дзяржавы. Пастаянная небяспека ад Масквы вымушала горад выдаваць немалыя сродкі на ваенныя патрэбы. Ужо ў першыя... Болей »
Беларускае мястэчка ля мяжы з Літвой ляжыць на беразе ракі Дзісны. Таму спрадвеку было звязанае з Паўночнай ды Заходняй Еўропай воднай дарогай праз Заходнюю Дзвіну і Балтыку. Менавіта зручная водная камунікацыя была галоўнай прычынай росту мястэчак на тэрыторыі Беларусі ў часы позняга сярэднявечча і... Болей »
Вялікім і слаўным горадам Магілёў стаў у эпоху Вялікага княства Літоўскага. Напачатку Новага часу ён быў другім па велічыні ў краіне пасля сталічнай Вільні. І хоць Магілёў не меў такой слаўнай сярэднявечнай гісторыі, як Полацк, Смаленск ці Віцебск, ягоныя жыхары напоўніцу скарысталіся сваім геаграфічным... Болей »
Верхні горад, Верхні Рынак, Высокае места – назва ўнікальнага раёну Менску, гістарычнага цэнтру беларускай сталіцы. Ужо ў канцы XV ст. Менску было цесна і нязручна на нізкай і балоцістай пойме Нямігі і Свіслачы. Пачынаўся агульнаеўрапейскі дэмаграфічны і гаспадарчы ўздым. Горад актыўна разрастаўся на... Болей »
«Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!». З такімі словамі Тадэвуш Рэйтан кінуўся на падлогу на паседжанні сойму, каб уратаваць ад падзелу Рэч Паспалітую. Дзякуючы гэтаму ўчынку ён трапіў не толькі ў гісторыю, але і на вядомую кожнаму паляку карціну Яна Матэйкі. А паходзіў Тадэвуш Рэйтан з-пад Ляхавічаў.... Болей »
За некалькі месяцаў да пачатку антырасейскага паўстання 1863 года расейскія ўлады выявілі ў Беларусі новы нелегальны друкаваны орган пад назвай «Мужыцкая праўда». Трывогу імперскай адміністрацыі выклікаў не столькі антыцарскі і антырасейскі змест, як г.зв. «мужыцкая» мова газеты. Небяспеку агітацыі па-беларуску... Болей »
Опса – старажытнае мястэчка на Браслаўшчыне – азёрным краі, непадалёк мяжы з Літвой. Калі прытрымлівацца версіі пра балцкую этымалогію назвы Опса, то яна азначае ўзбярэжжа ці проста плыткае месца. Што не дзіўна, бо побач акурат знаходзіцца аднайменнае возера. Знойдзены побач курганны могільнік ІХ – першай... Болей »