- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мястэчка на Браслаўшчыне з нейкай нямецкай назвай Германавічы, у старажытнасці звалася Ерманавічамі, а сёння знакамітае не толькі памяццю пра Язэпа Драздовіча, касцёлам XVIII ст. у стылі віленскага барока і класіцыстычным палацам паноў Шырынаў. Невялікае мястэчка, сённяшняя вёска Шаркаўшчынскага раёну, дзякуючы няўрымслівай беларускай настаўніцы Адзе Райчонак, стала вядомым цэнтрам музеяў мастацтваў. Плэнэры ў гонар Язэпа Драздовіча, музей яго імя ў панскім палацы з арыгінальнымі творамі, яшчэ музей гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі імя Міхася Райчонка.