- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Насуперак савецкім падручнікам Другая сусветная вайна для беларусаў пачалася не ў 1941-м, а ў 1939-м годзе. Далучэнне да БССР Заходняй Беларусі, кароткая гісторыя беларускай Віленшчыны, «першыя саветы», а таксама з’яднанне беларусаў у адным сталінскім канцлагеры – усё ўмясцілася ў кароткі верасень 1939 г. Яшчэ жывая памяць пра тыя падзеі і людзі, якія памятаюць «вызваленне» перасталі баяцца па прычынах вельмі сталага ўзросту пра іх гаварыць. Але якая ж розная беларуская памяць пра тое 17 верасня 1939 года!