- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нядзелю, 10 жніўня, Зэльву наведалі сябры творчай беларускай інтэлігенцыі, палітыкі і журналісты з васьмі раёнаў Гродзеншчыны, а таксама з Мінска, Баранавіч і Гродна. А прыехалі яны сюды з нагоды 98-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Сюды, у Зэльву, беларусы прыязджаюць... Болей »
— Такіх добрых размоў ад гадоў ужо не было, — так аб шляху да паразумення паміж Праваслаўнай і Грэка-каталіцкай цэрквамі, у якім негацыятарам з’яўляецца польскі ўрад, сказаў „Ніве” сямятыцкі епіскап Георгій, сакратар Праваслаўнай мітраполіі. Тым часам Хельсінскі фонд правоў чалавека канфлікт паміж грэка-католікамі... Болей »
— Калі гаворка аб дафінансаванні ўвекавечанняў у выглядзе капліц, дык прынялі мы прынцып, што іх не дафінансоўваем, — сказаў у час аднаго з апошніх пасяджэнняў сеймавай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей генеральны сакратар Рады аховы помнікаў памяці, змагання і пакут (РАППЗіП). Гэтым самым аднёсся... Болей »
Гэта падзея. Падрыхтоўкі да выставы „Беларускія перспектывы” ў беластоцкай галерэі „Арсенал” працягваліся паўтара года. Адрэкамендавалася на ёй чатырнаццаць мастакоў (плюс госць з Украіны), ствараючых сучаснае мастацтва, блізкае пануючым на Захадзе напрамкам. Гэтыя творцы прымяняюць разнародныя тэхнікі... Болей »
Чацвёрты раз Сухаволя наладзіла турнір „Паміж намі суседзямі” і хаця ў два дні сяброўскія гміны спаборнічалі ў шматлікіх канкурэнцыях, то як кажа бурмістр гэтага гарадка Юры Амелян, ідэя мерапрыемства заключаецца ў самой сустрэчы. 13-14 верасня былі сапраўды актыўнымі днямі ў Сухаволі. Улады і дзеячы... Болей »
Сельскагаспадарчая Гайнаўшчына ўжо здаўна заслужыла на арганізацыю на яе тэрыторыі ваяводскіх дажынак, а наладжанне 21 верасня ў Гайнаўцы свята ўдзячнасці за сабраны ўраджай было вылучэннем для крыху прызабытай у розных аспектах, у маштабе Падляшскага ваяводства, Гайнаўскай зямлі. Асабліва ў Чыжоўскай... Болей »
Ну, нарэшце і ў нас штосьці робіцца! — Аляксандр Ярымовіч з Орлі пад уражаннем таго, што ў апошні час дзеецца ў культуры ў Орлі. А дзеецца столькі, што адразу не спамятаеш, асабліва, калі побач вас таленавіты расказчык — Сяргей Мартыновіч, старшыня Таварыства сяброў Арлянскай зямлі. Карацей, за год сваёй... Болей »
Аб выбарах у Палату прадстаўнікоў беларускага парламента (28 верасня 2008 г.) пачало быць сапраўды гучна ў Польшчы ўжо 12 верасня, калі ў Віскулях у Белавежскай пушчы — як гэта назвалі — дайшло да пераломнага спаткання міністраў замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і Беларусі Сяргея Мартынава.... Болей »
Лідка Маліноўская на завяршэнне леташняга літаратурнага конкурсу „Дэбют” прыехала аж з замежжа, з дачкой з Бельска. Мы і не ведалі, што гэтая ўсё маладая жанчына, вядомая ўжо дзесяцігоддзі са сцэны як спявачка, піша вершы і апавяданні. Лідка, у дзявоцтве Мойсік, родам з Дубяжына. Выйшла замуж у Бельск.... Болей »
У вечарэючай Нараўцы, над галоўнай вуліцай вісіць банер, аздоблены з левага боку беларускім узорам, з надпісам па-польску: „Ці наша пушча заслугоўвае такога лёсу?” І твар тутэйшага беларуса, дзядзькі хутчэй немаладога, з вырытымі на твары неспакоем і бываласцю. Ці той хтось, хто павесіў гэта, услухоўваецца... Болей »
І чаго тут цешыцца? Дажджы, імглы, настальгія, аголеныя дрэвы ці, як спявае адна з беларускіх бардэс, адзінота ў лістападзе. Ёсць аднак сведкі на тое, што ў адным з падляшскіх гарадоў штогод на працягу трох дзён восень мае іншы твар. Тады ў сонцы блішчаць апошнія каляровыя лісты, а ранішнія імглы ствараюць... Болей »
Прэстыжную ўзнагароду Prix Europa атрымаў на фестывалі ў Берліне дакументальны тэлефільм „Галерэя Ады”, зрэалізаваны Уладзімірам Коласам, дырэктарам непрызнаванага рэжымам Аляксандра Лукашэнкі беларускага Гуманітарнага ліцэя. Конкурс праводзіцца з 1987 г. па ініцыятыве Рады Еўропы і Еўрапейскага фонду... Болей »
Гомельскія дойліды пабудавалі на сваю галаву і галаву наступных дзесяткаў пакаленняў маскоўскі Крэмль, які стаўся нашай Вавілонскай вежай. Гэтая вежа накрыла нас на доўгія стагоддзі. Накрыла так, што аж мову адбіла. Іншая вежа — Астанкінская — у новым веку „прамывае” мазгі капітальна — аж да парэшткаў... Болей »
У беларускай спартовай прэсе скандал. Гучыць гэта надзвычай нязвыкла. У беларускай прэсе, ды нейкі там скандал!? Як могуць быць у нас праблемы з прэсай!? І як такое прапусціла цэнзура?! І хоць спорт не палітыка, то ўсё адно, калі там бачыш скандальны матэрыял, міжволі закрадваецца думка, што артыкул... Болей »
З Паўлам ГЖЭСЕМ, аўтарам фатаграфічнага праекта „Маладыя мастакі”, вылучаным у пятым выпуску конкурсу Samsung Art Master, сустракаемся ў час вернісажу 14 лістапада г.г. у Замку Уяздоўскіх у Варшаве. Ганна КАНДРАЦЮК: — Паўлік! Вельмі цешыць мяне Твой поспех і тое, што магу пабываць на Тваім вернісажы.... Болей »
— Таямінца заключаецца ў тым, як скласці колеры адзін з адным, — гаварыў у фільме „Ikona na drogę” прызнаны ва ўсім свеце мастак з Валіл Лявон Тарасэвіч. Гэты дакумент прэзентаваўся ў палове мінулага тыдня на Беласточчыне — у беластоцкай Вышэйшай школе публічнай адміністрацыі і праз дзень — у Гарадку.... Болей »
— Я доўга думаў як ахарактарызаваць у адным слове „Чарнарускую хроніку пракажоных”, — сказаў рэцэнзент, езуіт Вацлаў Ашайца, — і такі адказ знайшоў у кніжцы на 241 старонцы. Там прачытаем сказ: „Ікона — гэта душа, выяўленая на дошцы”. Сапраўды. Кніжка Яўгена Кабатца — ікона. Чаму? Бо ікона, як і кніжка... Болей »
«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы... Болей »
Сёлетні, дванаццаты ўжо польска-беларускі літаратурны семінар „Бязмежжа” закончыўся ў апошнюю нядзелю (14.12.) у агратурыстычнай гаспадарцы „Бора-Здруй” у Новым Ляўкове Нараўчанскай гміны. Прэзентаваліся літаратары, якія ствараюць па-беларуску па абодвух баках мяжы. Распавялі яны пра свае творчыя змаганні... Болей »
«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы... Болей »