- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лідка Маліноўская на завяршэнне леташняга літаратурнага конкурсу „Дэбют” прыехала аж з замежжа, з дачкой з Бельска. Мы і не ведалі, што гэтая ўсё маладая жанчына, вядомая ўжо дзесяцігоддзі са сцэны як спявачка, піша вершы і апавяданні. Лідка, у дзявоцтве Мойсік, родам з Дубяжына. Выйшла замуж у Бельск. — Я спачатку была работнікам у інструментальным цэху, пасля пайшла працаваць у сакратарыят, у водна-меліярацыйным прадпрыемстве прылад і транспарту, — успамінае Лідка Маліноўская. — Пасля была там старшым інспектарам па справах кадраў і зарплат. А потым нашу фірму распусцілі. Цяпер займаюся гаспадаркай на тэрыторыі Дубяжына і Бельска — па бацьках, маю таксама поле ў арэндзе, і дакупіла крышку свайго. Разам з мужам Пятром, і дачкі ў нас дзве — Марта і Магда — абедзве вучаца ў комплексе беларускіх школ у Бельску. (М. Лукша, Спявай, Лідка-салавейка!)