- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чацвёрты раз Сухаволя наладзіла турнір „Паміж намі суседзямі” і хаця ў два дні сяброўскія гміны спаборнічалі ў шматлікіх канкурэнцыях, то як кажа бурмістр гэтага гарадка Юры Амелян, ідэя мерапрыемства заключаецца ў самой сустрэчы. 13-14 верасня былі сапраўды актыўнымі днямі ў Сухаволі. Улады і дзеячы стараліся годна прыняць гасцей гэтай зямлі, а жыхары стараліся пакарыстацца тым, што праз два дні іх мясцовасць была не толькі геаграфічнай сярэдзінай Еўропы, але яе культурным сэрцам. — Мы тут прыязджаем ужо восьмы год, — з задавальненнем інфармуе мяне Валеры Сак, рэгент духавога аркестра ды адначасова дырэктар музычнай школы ў Парэччы, што ў Гродзенскай вобласці, — усё пачалося з параду аркестраў! Сухаволя вядомая гэтым мерапрыемствам. Як месца ў цэнтры Еўропы прабуе праіснаваць на культурнай карціне прынамсі гэтай часткі свету. Дзеля гэтага арганізуецца Еўрапарад духавых аркестраў, турнір танца „Europe Center Cup”, але і Міжнародны турнір гмін, у якім сёлета ўдзел прыймалі: Сухаволя і Штабін як прадстаўнікі польскага боку, Старыя Трокі і Зуюны — літоўскія сябры, ды Індура і Парэчча — госці з Беларусі. Першы дзень гэта паказчык спраўнасці і хуткасці, бо гмінныя каманды прэзентаваліся ў футболе, валейболе і ў лёгкай атлетыцы. Стомленасць удзельнікі перамагалі ў час вячэрняга канцэрта ды дыскатэкі пад зоркамі, хаця большасць з іх рыхтавалася пэўна да нядзельных прэзентацыяў. Наведвальнікі... (І. Карпюк, Паміж суседзямі ў Сухаволі, фрагмэнт)