- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэстыжную ўзнагароду Prix Europa атрымаў на фестывалі ў Берліне дакументальны тэлефільм „Галерэя Ады”, зрэалізаваны Уладзімірам Коласам, дырэктарам непрызнаванага рэжымам Аляксандра Лукашэнкі беларускага Гуманітарнага ліцэя. Конкурс праводзіцца з 1987 г. па ініцыятыве Рады Еўропы і Еўрапейскага фонду культуры „з мэтай папулярызацыі творчасці і разнароднасці нацыянальных, рэгіянальных і мясцовых культур”. Сёлета на конкурс заяўлена было каля 600 фільмаў, з якіх 213 з 31 еўрапейскай краіны было намінаваных у фінал у васьмі катэгорыях (тэлебачанне, радыё і інтэрнэт) і якія ацанялі прадзюсеры, сцэнарысты і кінааператары. Агулам сёлета было прызнаных дванаццаць узнагарод, у тым ліку для фільма „Галерэя Ады”, знятага пры падтрымцы Тэлебачання БелСат. (Для Беларусі гэта подзвіг, фрагмэнт)