- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
29 жніўня спаўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага крытыка, даследчыка роднай літаратуры і перакладчыка Уладзіміра Казберука (1923-2016), які быў родам з вёскі Бандары што на Беласточчыне. У беларускай літаратуры Уладзімір Казбярук з'яўляўся адным з грунтоўных даследчыкаў праблем беларускага... Болей »
Свята аграрыяў на Лідчыне ўпершыню не сталі адцягваць да завяршэння ўсіх сельскагспадарчых работ, а правялі адразу пасля жніва. Хутка зноў у плуг: трэба рыхтаваць зямлю да восеньскай сяўбы, яшчэ ідзе нарыхтоўка травяных кармоў, праз тыдзень-другі паспее кукуруза. Сталіцай дажынак абралі Мажэйкава, і... Болей »
У менскім выдавецтве "Беларусь" выйшаў з друку беларускамоўны адрыўны каляндар "Наш край" на 2024 год. У календары выдаўцы прапануюць адправіцца ў падарожжа па беларускім краі. Тут надрукавана шмат цікавага пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, прыроду. Каляндар дапаможа прасачыць юбілейныя даты вядомых... Болей »
Літаратурна-музычны фестываль "Восень у Завоссі", прысвечаны 225-годдзю геніальнага паэта Адама Міцкевіча прайшоу на месцы радавой сядзібы паэта, дзе стараннямі нашай дзяржавы створаны музей-запаведнік знакамітага земляка. Чарговы раз тут сабраліся пісьменнікі і творчыя калектывы Берасцкйшчыны і іншых... Болей »
У вялікай зале Палаца культуры г. Ліды 29 верасня адбылася ўрачыстая праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Словы падзякі педагогам Лідчыны ад сябе асабіста і ад імя старшыні Лідскага райвыканкама Сяргея Ложачніка адрасавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш: - Ваша праца - вялікая місія.... Болей »
Дзень работнікаў культуры - свята ў нашай краіне адносна маладое, але, тым не менш, за дваццаць пяць гадоў яно паспела стаць знакам творчай працы. Бо дарыць людзям прыгожае, несці асвету ў масы - гэта вельмі няпростая праца. На Гарадзеншчыне - без малога 7200 супрацоўнікаў культуры: 2200 - клубнай галіны... Болей »
14 кастрычніка на праваслаўныя Пакровы Беларусь адзначала Дзень маці. Па ўсёй краіне прайшоў цэлы шэраг мерапрыемстваў. Пра адно з іх распавядае Віктар Шніп: - Удзельнічаў у святочным мерапрыемстве "Мама, маці, матуля…", якое да Дня маці правяла Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.... Болей »
Дарогу да аграмястэчка Дворышча многія аўтамабілісты і падарожнікі называюць самай прыгожай на Лідчыне. Паабапал яе роўным радамі растуць бярозы. Па правы бок паблізу Дворышча прыцягвае ўвагу скульптура "Сэрца Езуса Хрыстуса", у вячэрні час прыгожа падсвечаная ліхтарамі. А па левы - новыя могілкі з каталіцкай... Болей »
У канцы кастрычніка - пачатку лістапада, вызваліўшыся ад асноўных палявых работ, уся Беларусь успамінае продкаў. У праваслаўных гэты звычай прывязваецца да Змітраўскай (Дзедавай) суботы, а ў католікаў - да свята Усіх Святых і Дзядоў. Як адзначыў лідскі дабрачынны Расціслаў Салаўёў, ва ўсіх храмах у гэты... Болей »
3 лістапада ў дзень народзінаў Я. Коласа адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Народнаму песняру ў Менску, у якім прынялі ўдзел член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякевіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа - Ірына Уладзіміраўна Мацяс, родныя Якуба Коласа.... Болей »
23 верасня, ва ўспамін святога айца Піо з П'етрэльчыны, біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч адзначыў юбілей 75-годдзя з дня нараджэння. Як паведаміла Прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі, з гэтай нагоды ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксаверыя ў Гародні адбылася ўрачыстая цэлебрацыя Эўхарыстыя... Болей »
Дзмітрый Круты ўспомніў, што ў пачатковай школе ўсе прадметы ў яго былі на беларускай мове. Паводле яго слоў, самыя цёплыя ўспаміны звязаны менавіта з тым часам - "калі перапынкаў не чакаў, а слухаў з задавальненнем настаўнікаў", паведамляе СТБ. - Першыя чатыры класы ў мяне ўсе прадметы ў школе былі... Болей »
Так сталася, што пасля закрыцця папяровага “Нашага слова” і пераходу газеты ў электронны фармат “Наша слова.pdf” з яе старонак практычна зніклі “моўныя” матэрыялы. Прычынаў тут шмат. Прафесары старой школы, якія цесна супрацоўнічалі з “Нашым словам”, проста паўміралі. Мовазнаўцы новага пакалення, мабыць... Болей »
Шмат хто з жыхароў Беларусі, чыё маленства прайшло ў 1940 - 1970-х гадах, добра памятае той час, калі амаль кожны з іх збіраў этыкеткі ад запалкавых пачкаў. Асабліва вясковыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Некаторыя захоўвалі цэлыя пачкі з рознымі этыкеткамі, іншыя этыкеткі зрывалі з пачкаў і наклейвалі ў альбомы.... Болей »
25 траўня ў комплексе "Менск-Арэна" адбыўся грандыёзны праект "Апошні званок 2024", які аб'яднаў каля дванаццаці тысяч выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных школ Менска. Святочная атмасфера, з адценнем лёгкага суму, пачыналася на пляцоўцы каля ўвахода ў комплекс, прысутнічала ў фае і ў вялізнай глядзельнай... Болей »
12 кастрычніка ў санктуарыі Гарадзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) з удзелам вялікай колькасці вернікаў прайшлі ўрачыстасці каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных. Папярэдняя каранацыя абраза Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ў Беларусі пятнаццаць гадоў... Болей »
23 кастрычніка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння доктара філалагічных навук, прафесара, педагога, аўтара шматлікіх кніг, падручнікаў, слоўнікаў Івана Лепешава (1924-2014). Выдатны мовазнавец Іван Якаўлевіч Лепешаў шмат зрабіў для развіцця беларускай мовы, папулярызацыі і абароны роднага слова. Вучонага... Болей »
1-2 лістапада ў Беларусі прайшлі “Каласавіны”. “Каласавіны прайшлі па вялікім коле. Супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун праехаў па ўсім маршруце, дасылаючы невялікія тэксты і мноства фотаздымкаў, з якіх атрымаўся гэты рэпартаж. 1 лістапада ў музеі Якуба Коласа прайшла XXXVIІІ... Болей »
9 лістапада ў парафіі святога Казіміра ў Лепелі ўшанавалі святога Губерта, апекуна паляўнічых і леснікоў. З гэтай нагоды па запрашэнні душпастыра Лепельскай парафіі ксяндза Уладзіміра Заянчкоўскага цэлебрацыю святой Імшы ў мясцовым касцёле ўзначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі... Болей »
У Доме Валянціна Таўлая прайшло мерапрыемства "У згодзе быць хачу са светам", прысвечанае лідскаму паэту Міхасю Мельніку, якому зусім нядаўна споўнілася 75 год. Павіншаваць юбіляра сабраліся прыхільнікі яго творчасці, аматары паэзіі, калегі і неабыякавыя людзі, якія знаёмыя з грамадскімі справамі, арганізаванымі... Болей »