be
pdf

Наша слова.pdf 151 / 2024

У Доме Валянціна Таўлая прайшло мерапрыемства "У згодзе быць хачу са светам", прысвечанае лідскаму паэту Міхасю Мельніку, якому зусім нядаўна споўнілася 75 год. Павіншаваць юбіляра сабраліся прыхільнікі яго творчасці, аматары паэзіі, калегі і неабыякавыя людзі, якія знаёмыя з грамадскімі справамі, арганізаванымі ў свой час для горада Ліды Міхасём Іванавічам. Ад калектыва Лідскага гістарычна-мастацкага музея павіншавала творцу дырэктар Хацяновіч Наталля Аляксандраўна. Яна ўручыла яму Падзячны ліст за плённую працу на ніве літаратурнага краязнаўства і папулярызацыю гістарычна-культурнай спадчыны Гарадзеншчыны. Трэба зазначыць, што Міхась Мельнік адзін з тых, хто спрыяў адкрыццю Дома Валянціна Таўлая, потым жа папоўніў фонды - сюды ён перадаў значную колькасць матэрыялу пра вядомых дзеячоў літаратуры і культуры не толькі Лідчыны, але і самой краіны. З часу адкрыцця Дома Таўлая ў яго памяшканнях Міхась Іванавіч праводзіў пад сваім кіраўніцтвам пасяджэнні літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты". Быў час, калі ён нават працаваў вартаўніком у доме-музеі, дзе нараджаліся ў яго новыя і новыя творы, якія потым знайшлі сваё месца ў чарговай кнізе "З табою", прэзентацыя якой, між іншым, таксама была тут арганізавана. Можа, нават не кожны жыхар горада ведае, што адным з ініцыятараў адкрыцця помніка беларускаму першадрукару Францішку Скарыну з'яўляецца Міхась Іванавіч.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2024-11-20
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org