be
pdf

Наша слова.pdf 152 / 2024

23 лістапада ў Лідскім палацы культуры прайшоў XIII абласны фестываль народных тэатральных калектываў "Лідскія тэатральныя сустрэчы". Адкрыў "Лідскія тэатральныя сустрэчы" спектакль "Калядны вечар" народнага драматычнага тэатра Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці па аўтарскай п'есе Н. Рыбік. Нягледзячы на святочную назву, п'еса хутчэй драматычная. У трох жанчын - жыхарак дома-інтэрната для састарэлых - з'яўляецца суседка. Сваю маці прывезла ў казённы дом дачка. Падчас знаёмства кожная з жанчын прыадчыняе занавеску ўласнага жыцця… Тэму сіроцтва бацькоў пры жывых дзецях у 2013 годзе падняла аўтар - журналіст, рэдактар раённай газеты "Астравецкая праўда" Ніна Рыбік, пад уражаннем апо- вядаў старых, якія апынуліся пад наглядам чужых людзей у інтэрнатскай установе. Лідскі тэатральны марафон працягнуў спектакль "Прабачэнне" народнага тэатральнага калектыва "СМОЛТ" Смаргоньскага раённага цэнтра культуры. Калектыў досыць малады, пры гэтым у 2024 - у Год якасці атрымаў званне "Народны". За чатыры гады свайго існавання смаргоньскія артысты стварылі паўтара дзясятка пастановак. "Нашы акцёры - сапраўдныя фанаты тэатральна мастацтвы, для якіх любая магчымасць выступіць - як атрымаць глыток свежага паветра. Мы разумеем адзін аднаго з аднаго кіўка, падтрымліваем - ва ўсім, - сцвярджае мастацкі кіраўнік Лёля Сямёнава.- "СМОЛТ" - не проста тэатр, гэта наша жыццё". Спрактыкаваны лідскі глядач ацаніў спектакль, які пра ўменне кахаць, прабачаць,

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2024-11-27
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org