- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тыповая шляхецкая сядзіба трапіла да незвычайнага чалавека, бізнесоўца, які на першае месца ставіць місію асветніцтва замест звычайнага імкнення зарабіць грошы. Тут вядуць рэстаўрацыю, ладзяць цікавыя экскурсіі, ствараюць музей беларускае шляхты і турыстычны комплекс, які мае зрабіцца яшчэ адным агнівам... Болей »
Падчас Першай сусветнай вайны галоўны цэнтр беларускага руху перамясціўся з Вільні ў Менск. Пасля вялікага нямецкага наступу ў 1915 г. Менск стаў прыфрантавым горадам, насельніцтва яго імкліва расло за кошт прыезджых вайсковых і цывільных службоўцаў ды бежанцаў з занятых немцамі беларускіх тэрыторый.... Болей »
Сабраны ў снежні 1917 г. у Менску Усебеларускі з’езд стаўся самым прадстаўнічым у найноўшай гісторыі Беларусі. У ім узялі ўдзел дэлегаты ўсіх этнічных рэгіёнаў краіны ад Беластоку да Смаленску і галоўныя палітычныя партыі ды грамадскія арганізацыі. Надзвычайныя падзеі ў Расеі, а менавіта бальшавіцкі... Болей »
Хоць за часы камуністычнай улады гістарычная забудова Менску была моцна пабураная, у старым горадзе ацалела нямала будынкаў, звязаных з БНР і беларускім нацыянальным рухам. Яны нічым не адзначаныя, не маюць ніводнай памятнай шыльды, а вуліцы, на якіх стаяць, носяць назвы бальшавіцкіх правадыроў. Да іх... Болей »
Кароткі перыяд эйфарыі ад абвешчання незалежнае беларускае дзяржавы хутка перайшоў у цяжкую штодзённую, часам здавалася, безнадзейную працу ў пабудове дзяржаўных структураў. І хоць да гэтага не дапусцілі акупанты, урад БНР здолеў сцвердзіцца на міжнароднай арэне, калі не дэ-юрэ, то прынамсі дэ-факта.... Болей »
На некалькі стагоддзяў ён стаў памежным бастыёнам Літвы, аб які раз за разам разбіваліся хвалі маскоўскай экспансіі. Толькі падчас самай жахлівай для Беларусі вайны ў сярэдзіне XVII ст. мсціслаўскі замак штурмам узяло маскоўскае войска пад камандаю ваяводы Трубяцкога, а мсціслаўцаў, якія знайшлі ў ім... Болей »
Старажытнае мястэчка на Мядзельшчыне над маляўнічым возерам у зоне балта-славянскага кантакту – калісьці родавае гняздо князёў Свірскіх. У цэнтры паселішча ўзвышаецца гара, на якой у сярэднявеччы стаяў княскі замак. Пра даўнюю гісторыю Свіры прыпамінае велічны касцёл святога Мікалая – рэдкі ў Беларусі... Болей »
Горад, узніклы яшчэ ў канцы X ст., упершыню трапіў на старонкі летапісаў толькі ў сярэдзіне XIII-га. Праз стагоддзі быў у віры гістарычных падзеяў, звязаных з гісторыяй вялікай панямонскай дзяржавы Літвы. Ён мае ўнікальную планіроўку, бо ў XV ст. горад быў перанесены з узвышшаў на скрыжаванне гандлёвых... Болей »
Вёска Гнезна, знакамітая сваім познегатычным касцёлам святога Міхала, да таго ж мае цікавую шляхецкую сядзібу. На дзіва, яна не закінутая і разваленая, а адноўленая мясцовымі ўладамі і сёння выкарыстоўваецца для грамадскіх патрэбаў. Вельмі рэдкае спалучэнне для Беларусі, калі ў мястэчку ў добрым стане... Болей »
На першы погляд, вёска Воўпа стварае ўражанне самага што ні ёсць тыповага мястэчка Заходняй Беларусі. Але ўжо пры першым знаёмстве з яго гісторыяй адкрываюцца рэчы сапраўдны незвычайныя. Аказваецца, тутэйшы касцёл – самы вялікі драўляны каталіцкі храм Беларусі, а ягоны алтар – старэйшы за сам касцёл... Болей »
Мястэчка Свіслач – раённы цэнтр Гарадзеншчыны – слаўнае не толькі гісторыяй, але і сучаснымі падзеямі. Самая першая загадка: дзе парэшткі замка свіслацкага князя XIII ст. І ці ўвогуле быў ён, той замак? Усе чулі пра Свіслацкую гімназію XIX ст. і яе вучня Кастуся Каліноўскага, помнік якому ў Свіслачы... Болей »
Даўняе-прадаўняе паселішча над самым Нёмнам з назваю Лунна стагоддзямі наўпрост было звязанае з Еўропаю праз порт у Караляўцы. Калісьці тут была пераправа, цяпер мост на самай кароткай дарозе з Горадні да Ваўкавыску. Даўней мястэчка чамусьці мела дзве назвы, пра адную з якіх – Лунна-Воля – сёння амаль... Болей »
Незвычайная навучальная ўстанова, закладзеная мецэнатам са знакамітага роду Тышкевічаў, за кароткі час існавання праславілася на ўвесь свет сваймі вучнямі, сярод якіх былі Віктар ды Кастусь Каліноўскія, Напалеон Орда і шмат іншых славутасцяў. Зрабілася непажаданаю для царскіх уладаў за вальнадумства... Болей »
Адная з самых важных з’яваў у беларускай гісторыі – змена цывілізацыйнай арыентацыі, пераход ад дамінацыі візантыйскае традыцыі да заходнееўрапейскае. Чаму пра яго не пішуць у беларускіх падручніках? Калі і як гэты цывілізацыйны паварот адбываўся? Хто з кім змагаўся? Якія былі наступствы? Якія матэрыяльныя... Болей »
Самы старажытны беларускі горад з узростам больш за 1100 гадоў, сталіца першай беларускай дзяржавы, шмат пацярпеў ад бясконцых войнаў, і асабліва ад камуністычнай улады. Аднак Полацк захаваў сваю гістарычную аўру і ў незалежнай Беларусі пачаў пераўтварацца ў горад музеяў і помнікаў. Гістарычнае асяроддзе... Болей »
Беларусь – адзіная краіна на постсавецкай прасторы, а магчыма і ў свеце, дзе пасля здабыцця незалежнасці нацыянальная мова не ўзмацніла свае пазіцыі, а наадварот, моцна страціла. Захаванне і развіццё беларускай мовы – справа свядомых грамадзянаў-патрыётаў, якія разумеюць яе важнасць як абарончай зброі... Болей »
Мястэчка на Гарадзеншчыне ў даўняй кантактнай зоне паміж этнічнымі масівамі славянаў (беларусаў) і балтаў (яцвягаў). З канцэнтрацыяй г.зв. старакаталіцкага насельніцтва нашчадкаў язычнікаў – балтаў, якіх хрысціў яшчэ вялікі князь і кароль Ягайла ў 1387 г. Уладанне каралевы Боны, магнацкіх родаў беларускага... Болей »
У Беларусі афіцыйна называюцца айчыннымі дзве расейскія вайны: з Францыяй у 1812-м і савецка-нямецкая 1941-45. Аднак, паводле даследаванняў беларускіх гісторыкаў, для нашага народу гэтыя войны ніяк нельга назваць айчыннымі. У 1812-м беларусы ваявалі з абодвух бакоў, прычым у Напалеона нашых добраахвотнікаў... Болей »
У савецкай Беларусі было прынята разбурэнне помнікаў архітэктуры звальваць на нямецка-фашысцкіх акупантаў. Але элементарны падлік паказвае, што найбольш гістарычнай архітэктуры ў краіне знішчыла камуністычная ўлада пасля Другой сусветнай вайны. Гэта добра відаць на прыкладзе Горадні, якая лічыцца найбольш... Болей »
Па ўсёй краіне ў назвах гарадоў, мястэчак, вёсак, а найбольш у гарадской тапаніміцы масава сустракаюцца тапонімы, якія не звязаныя з беларускай гістарычнай памяццю, або ўвогуле не маюць дачынення да Беларусі. Найбольш гэта датычыць цэнтраў гарадоў, дзе дамінуе савецка-камуністычнае назоўніцтва – вуліцы... Болей »