- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хоць за часы камуністычнай улады гістарычная забудова Менску была моцна пабураная, у старым горадзе ацалела нямала будынкаў, звязаных з БНР і беларускім нацыянальным рухам. Яны нічым не адзначаныя, не маюць ніводнай памятнай шыльды, а вуліцы, на якіх стаяць, носяць назвы бальшавіцкіх правадыроў. Да іх прыходзяць з ушанаваннем беларускія патрыёты, а лукашэнкаўскія ўлады святкуюць юбілей Чырвонай арміі і ленінскага камсамола.