be

Пошук

"zagadki-belaruskay-gistoryi-krawtsevich-alyaksandr-post-48723" Вынікі:
Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Ваўкавыск. Горад, адарваны ад гісторыі
Краўцэвіч Аляксандр

Горад, узніклы яшчэ ў канцы X ст., упершыню трапіў на старонкі летапісаў толькі ў сярэдзіне XIII-га. Праз стагоддзі быў у віры гістарычных падзеяў, звязаных з гісторыяй вялікай панямонскай дзяржавы Літвы. Ён мае ўнікальную планіроўку, бо ў XV ст. горад быў перанесены з узвышшаў на скрыжаванне гандлёвых... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Гнезна. Гатычная вёска
Краўцэвіч Аляксандр

Вёска Гнезна, знакамітая сваім познегатычным касцёлам святога Міхала, да таго ж мае цікавую шляхецкую сядзібу. На дзіва, яна не закінутая і разваленая, а адноўленая мясцовымі ўладамі і сёння выкарыстоўваецца для грамадскіх патрэбаў. Вельмі рэдкае спалучэнне для Беларусі, калі ў мястэчку ў добрым стане... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Воўпа. Незвычайнае ў звычайным
Краўцэвіч Аляксандр

На першы погляд, вёска Воўпа стварае ўражанне самага што ні ёсць тыповага мястэчка Заходняй Беларусі. Але ўжо пры першым знаёмстве з яго гісторыяй адкрываюцца рэчы сапраўдны незвычайныя. Аказваецца, тутэйшы касцёл – самы вялікі драўляны каталіцкі храм Беларусі, а ягоны алтар – старэйшы за сам касцёл... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Свіслач – мясціна загадак і парадоксаў
Краўцэвіч Аляксандр

Мястэчка Свіслач – раённы цэнтр Гарадзеншчыны – слаўнае не толькі гісторыяй, але і сучаснымі падзеямі. Самая першая загадка: дзе парэшткі замка свіслацкага князя XIII ст. І ці ўвогуле быў ён, той замак? Усе чулі пра Свіслацкую гімназію XIX ст. і яе вучня Кастуся Каліноўскага, помнік якому ў Свіслачы... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Лунна і Лунна-Воля
Краўцэвіч Аляксандр

Даўняе-прадаўняе паселішча над самым Нёмнам з назваю Лунна стагоддзямі наўпрост было звязанае з Еўропаю праз порт у Караляўцы. Калісьці тут была пераправа, цяпер мост на самай кароткай дарозе з Горадні да Ваўкавыску. Даўней мястэчка чамусьці мела дзве назвы, пра адную з якіх – Лунна-Воля – сёння амаль... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Свіслацкая гімназія – нерасейская вучэльня ў Расейскай імперыі
Краўцэвіч Аляксандр

Незвычайная навучальная ўстанова, закладзеная мецэнатам са знакамітага роду Тышкевічаў, за кароткі час існавання праславілася на ўвесь свет сваймі вучнямі, сярод якіх былі Віктар ды Кастусь Каліноўскія, Напалеон Орда і шмат іншых славутасцяў. Зрабілася непажаданаю для царскіх уладаў за вальнадумства... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Вялікі паварот. Беларусь тварам да Захаду
Краўцэвіч Аляксандр

Адная з самых важных з’яваў у беларускай гісторыі – змена цывілізацыйнай арыентацыі, пераход ад дамінацыі візантыйскае традыцыі да заходнееўрапейскае. Чаму пра яго не пішуць у беларускіх падручніках? Калі і як гэты цывілізацыйны паварот адбываўся? Хто з кім змагаўся? Якія былі наступствы? Якія матэрыяльныя... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

«Ад Полацка пачаўся свет…» і Уладзімір Арлоў
Краўцэвіч Аляксандр

Самы старажытны беларускі горад з узростам больш за 1100 гадоў, сталіца першай беларускай дзяржавы, шмат пацярпеў ад бясконцых войнаў, і асабліва ад камуністычнай улады. Аднак Полацк захаваў сваю гістарычную аўру і ў незалежнай Беларусі пачаў пераўтварацца ў горад музеяў і помнікаў. Гістарычнае асяроддзе... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Мова як зброя
Краўцэвіч Аляксандр

Беларусь – адзіная краіна на постсавецкай прасторы, а магчыма і ў свеце, дзе пасля здабыцця незалежнасці нацыянальная мова не ўзмацніла свае пазіцыі, а наадварот, моцна страціла. Захаванне і развіццё беларускай мовы – справа свядомых грамадзянаў-патрыётаў, якія разумеюць яе важнасць як абарончай зброі... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Шчучын не ад слова «шчука»
Краўцэвіч Аляксандр

Мястэчка на Гарадзеншчыне ў даўняй кантактнай зоне паміж этнічнымі масівамі славянаў (беларусаў) і балтаў (яцвягаў). З канцэнтрацыяй г.зв. старакаталіцкага насельніцтва нашчадкаў язычнікаў – балтаў, якіх хрысціў яшчэ вялікі князь і кароль Ягайла ў 1387 г. Уладанне каралевы Боны, магнацкіх родаў беларускага... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Айчынныя войны Беларусі
Краўцэвіч Аляксандр

У Беларусі афіцыйна называюцца айчыннымі дзве расейскія вайны: з Францыяй у 1812-м і савецка-нямецкая 1941-45. Аднак, паводле даследаванняў беларускіх гісторыкаў, для нашага народу гэтыя войны ніяк нельга назваць айчыннымі. У 1812-м беларусы ваявалі з абодвух бакоў, прычым у Напалеона нашых добраахвотнікаў... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Магіла апошняга караля і вялікага князя
Краўцэвіч Аляксандр

Чаму Варшава стала трэцім месцам ягонага пахавання? Чаму Сталін перадаў палякам у 1938 г. труну з парэшткамі караля? Чаму яе павезлі не ў каралеўскі Вавель у Кракаве а ў Воўчын, каля Берасця? Што ўвосень 1987 г. убачылі археолаг Міхась Ткачоў, выкладчык Аляксандр Мілінкевіч з сынам і мастак-рэстаўратар... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Касцюшка контра Сувораў
Краўцэвіч Аляксандр

Сённяшняя Рэспубліка Беларусь – сапраўдная краіна парадоксаў. Гэтаксама ў ідэалогіі, як у гісторыі і культуры. Даўно няма афіцыйнай камуністычнай ідэалогіі, а помнікі і вуліцы ў гонар яе заснавальнікаў у краіне лічацца тысячамі. Як у сталічным метро, дзе пад зямлёй знаходзіцца станцыя «Плошча Леніна»... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Жыццё і смерць Рамана Скірмунта
Краўцэвіч Аляксандр

Чаму буйны палескі землеўладальнік пайшоў супраць плыні і звязаў сябе з беларускім нацыянальным рухам калі амаль уся даўняя беларуская шляхта лічыла сябе палякамі і змагалася за новую польскую дзяржаву? Чаму Раман Скірмунт не ратаваўся ад «Чырвонай арміі» у верасні 1939 г.? Чаму яго не абараніў мясцовы... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Гарадзішча «Карабель» і Гальшаны
Краўцэвіч Аляксандр

На паўночным захадзе Беларусі ў Ашмянскім раёне каля мястэчка Гальшаны, а дакладней, паўтара кіламетра далей, пры дарозе ў Баруны знаходзіцца мясціна з незвычайнай назвай «Карабель». Гэта найвышэйшы ва ўсёй ваколіцы пагорак, вяршыня якога акружаная добра захаваным насыпным земляным валам і ровам. Мясцовы... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі Лідскага замку
Краўцэвіч Аляксандр

Новая гістарычная праграма «Белсату» з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам. У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведвае знакавыя мясціны нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі і таямніцы, з імі звязаныя. Чаму замак у Лідзе адрозніваецца ад іншых... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Лаўрышаўскі манастыр
Краўцэвіч Аляксандр

Знакаміты Лаўрышаўскі манастыр – другі сярод самых старажытных праваслаўных манастыроў на Панямонні пасля Барыса-Глебскага ў Горадні. Аўтэнтычная пісьмовая крыніца XIII стагоддзя, Галіцка-Валынскі летапіс, паведамляе, што каля 1262 года князь Войшалк, сын першага вялікага князя літоўскага Міндоўга, «учыніў... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Таямніцы Крэўскага замку
Краўцэвіч Аляксандр

У Беларусі пра Крэва ведае, ці прынамсі чуў, кожны школьнік. У падручніках па гісторыі абавязкова згадваецца Крэўская ўнія 1385 года паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Сённяшняе Крэва – звычайная вялікая вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласці. Але ў нашай краіне не знойдзеш... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Гарадзенская Троя
Краўцэвіч Аляксандр

Новая гістарычная праграма «Белсату» з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам. У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведвае знакавыя мясціны нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі і таямніцы, з імі звязаныя. Як адкрылі Горадзен над Нёмнам? Колькі мураваных... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Таямніцы Францішка Багушэвіча
Краўцэвіч Аляксандр

Вясковы настаўнік, антырасейскі паўстанец, судовы следчы, сялянскі адвакат, але найперш – пачынальнік навейшай беларускай літаратуры, першы вялікі нацыянальны паэт, будзіцель беларускага народа. Гэта ён назваў нашую мову «адзежай душы», паэтычна, але і з навуковай дакладнасцю акрэсліў этнічныя межы Беларусі:... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org