- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кароткі перыяд эйфарыі ад абвешчання незалежнае беларускае дзяржавы хутка перайшоў у цяжкую штодзённую, часам здавалася, безнадзейную працу ў пабудове дзяржаўных структураў. І хоць да гэтага не дапусцілі акупанты, урад БНР здолеў сцвердзіцца на міжнароднай арэне, калі не дэ-юрэ, то прынамсі дэ-факта. Расейскім бальшавікам нічога не заставалася, як абвесціць камуністычную альтэрнатыву – Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Беларусі.