- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новай кнізе вядомага паэта Ніла Гілевіча аб’яднаны творы лірычныя, гумарыстычныя і сатырычныя. Памяць вайны, шматграннае, духоўна напружанае жыццё сучасніка, дружба народаў-братоў — асноўныя тэмы двух першых раздзелаў. У трэцім і чацвёртым раздзелах гучаць інтанацыі з’едліва-іранічныя і дабрадушна-вясёлыя... Болей »
У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем… дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў... Болей »
Лютавала завея. Угары над Засмужцам у вершалінах дрэваў глуха шумеў вецер і сыпаў на дарогу халодны пыл. Міма цёмнымі высокімі сценамі бясконца ішлі сосны, варушачы кашлатымі лапамі. Сціснутая соснамі з двух бакоў дарога безліч разоў паварочвалася, выпроствалася, і ўсюды, не перастаючы, вёў аднастайную... Болей »
Даліна ляжала між шасэ і ракою. З аднаго боку гула мутная жаўтаватая плынь Стрыя, з другога — дыбіўся круты схіл невысокай гары, што кучаравіўся знізу хмызняком, а вышэй — галлём сосен. Гару, самае падножжа, абгінала шасэ,— гладкая істужка яго неўзабаве, нібы радуючыся таму, што вырвалася з горнай цеснаты... Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца... Болей »
У гэтым зборніку сабраны вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя славутаму земляку, класіку сусветнай літаратуры Адаму Міцкевічу. Імя Адама Міцкевіча, якога нарадзіла і ўзгадавала наваградская зямля, ведае ўвесь культурны свет. Геніяльны паэт, чыя творчасць узнялася да вяршынь. сусветнай літаратуры, аддзячыў... Болей »
Царква - народнае цела. Яна заўсёды мае нацыянальнае аблічча, бо царква - гэта народ (вернікі) і гіерархія. Царква ненераможная, калі гэтыя два пачаткі (народ ды гіерархія) моцна спаяны паміж сабою. Царква ня служыць ан гынародным мэтам, бо ў гэтым выпадку яна дзее сунраць самое сябе й немінучым насьледкам... Болей »
Валодзін прыязджаў у гэты пасёлачак на заходнім беразе Крыма трэці год запар, у адзін і той жа час, у верасні, і пасяляўся ў адных і тых жа гаспадароў і нават у адным і тым жа катэджыку. Залатая пара, аксамітны сезон, курортнікаў з дзецьмі няма, людзей мала, адпаведна, падаюць і кошты, што для эканомнага... Болей »
Перачытаўшы разоў пяць запар, што аж паблыталіся ў галаве рыфмы, Хальчэня падняўся, запаліў цыгарэту і пачаў хадзіць узад-уперад па пакоі, паплёўваючы і збіваючы на падлогу попел. «I ў каго я, цікава, пытаю: «Было ў вас такое, скажыце?» — падумаў ён. — У чытача, ці што? Вядома, што было... Рытарычнае... Болей »
Ад 1136 да 2000 года. Крычаў з’яўляецца самым значным і самым буйным населеным пунктам на ўсходзе Магілёўшчьіны. Нягледзячы на тое, што горад мае дзесяцівекавую слаўную гісторыю і традыцыі, што уходзяць сваімі каранямі ў сівую беларускую мінуўшчыну, існуе рэальная пагроза знікнення сапраўднай беларускасці... Болей »
Сакавіцкай парой прыемна пахнуць бярозавыя венікі. Высахлыя на ветры, яны струменяць даўкі водар, шамацяць, калі іх злёгку патрэсці, і гэтым сваім шамаценнем выказваюць гатовасць зараз жа апусціцца ў кіпень і хвацка прыкласціся да распаранага азадка… Перадаўшы прадавачцы дваццаць тысяч, Макар схаваў... Болей »
Пясняр Янка Купала ў вершы «Жняя» параўнаў працавітую дзяўчыну з сонцам, а святар Адам Станкевіч у манаграфіі «Хрысціянства і беларускі народ» з сонцам параўнаў Хрыстову навуку. І тут святар выступіў як пясняр – пясняр хрысціянства, якое, на яго думку, дапамагло нам стаць беларусамі, стварыла нашу інтэлігенцыю... Болей »
З кніжкі ў кніжку – а іх паўтара дзясятка ў Рычарда Бялячыца – пераходзіць гістарычная тэма. Так у вершах, так і ў паэмах “Бераг цішыні”, “Шлях да сябе”, “Вяртанне пчалы”, “У святле палаца”. Вечная тэма кахання ў новым зборніку таксама займае значнае месца. Асобна выдзелены вершы-прысвячэнні калегам... Болей »
У 1968 годзе ў Мінску адбылася першая ў Беларусі і ў СССР прэм’ера знакамітай п’есы Сэмюэла Бэкета. Для параўнання у іншых савецкіх рэспубліках гэтая п’еса ставілася ажно ў канцы 1980-ых і пачатку 1990-ых. П’есу паставалі студэнды чацвёртага курсу Тэатральна-мастацкага інстытуту, аб’яднаныя ў тэатральную... Болей »
Праўды не бывае зашмат. Адэкватна адлюстроўваючы сьвет, яна невычарпальная, бо мастацкая праўда – гэта рэальнасьць у макракосмасе культуры чалавецтва і ў макракосмасе нашага паўсядзённага быцьця. Мастацтва сацыялістычнага рэалізму ў духу запозьненага класіцызму працягвала сьцьвярджаць прыярытэт «агульнага»... Болей »
Цягнік ішоў на фронт. Як толькі пагрузіліся ў вагон, Сьцяпан Кужэльны залез на верхнюю лаўку, дзе дыхала сьвежасьцю акенца. Ён ні з кім не размаўляў, не зьвярнуў увагі і на землякоў з Петрыкаўшчыны, калі тыя на падлозе ў вядры з пратухлай вадой пачалі размочваць на вячэру дарожны паёк – іржавую салёную... Болей »
– Дзе ты быў? “Сёння! Ноччу! Гэта здарыцца ноччу!” – скавытаў ускалмачаны спаніэль, дрыжучы на парозе пакоя. – Дзе ты бадзяўся, дурненькі? Мы з ног збіліся! – прашчабятала Настасся, узяўшыся абіраць з густой каштанавай поўсці травінкі. – Гэй, дзяўчаты, глядзіце! Знай-шоў-ся! Рукі, рукі і рукі – мяккія... Болей »
У тую вясну мне здорава не пашэнціла – прастудзіўся ў камандзіроўцы, як на ветраным прыпынку чакаў аўтобуса, і захварэў на запаленьне лёгкіх. Два тыдні праляжаў у больніцы, а як выпісаўся, яшчэ колькі часу ня мог давесьці да ладу здароўе, і наш мясцком, зважаючы на маю хваробу, выбіў у аблсаўпрофе пуцёўку... Болей »
Сёння яна абавязкова падыдзе да яго і спытае. Пра што? Няважна. Галоўнае падысці. Асмеліцца. Столькі мае спытаць! Ці ён з Вільні? Чаму зараз у Яраслаўлі? Што гэта за кніга – “Вянок”? За апошні месяц ледзьве не штодня назірала за ім у гэтай бібліятэцы. Ягоны стол ля вакна. Яна аблюбавала сабе месца праз... Болей »