- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
– Дзе ты быў? “Сёння! Ноччу! Гэта здарыцца ноччу!” – скавытаў ускалмачаны спаніэль, дрыжучы на парозе пакоя. – Дзе ты бадзяўся, дурненькі? Мы з ног збіліся! – прашчабятала Настасся, узяўшыся абіраць з густой каштанавай поўсці травінкі. – Гэй, дзяўчаты, глядзіце! Знай-шоў-ся! Рукі, рукі і рукі – мяккія, цёплыя, ласкальныя. Гэта абкружылі яго старэйшыя Настассіны сёстры. – А хто гэта ў нас так любіць уцякаць? – Маша лагодна пачухвала яго за вухам. – Ну й храбрэц: ранкам хоць бы што, а сцямнее – вунь, трасецца як асінавы ліст! (фрагмент)