be
epub

У Вільні і больш нідзе

Дранько-Майсюк Леанід
«...Усе бачылі нястачу віна...» Аповесць пра Адама Станкевіча (Працяг)

Пясняр Янка Купала ў вершы «Жняя» параўнаў працавітую дзяўчыну з сонцам, а святар Адам Станкевіч у манаграфіі «Хрысціянства і беларускі народ» з сонцам параўнаў Хрыстову навуку. І тут святар выступіў як пясняр – пясняр хрысціянства, якое, на яго думку, дапамагло нам стаць беларусамі, стварыла нашу інтэлігенцыю, дало нацыянальнаму пачуццю сілу, родную мову зрабіла мовай рэлігіі і наогул «...запаліла небасяжныя зоры ідэалу разьвіцьця над беларускім народам...» Прадстаўнік лацінскага каталіцтва ксёндз Адам Станкевіч быў прыхіль­нікам аб’яднання каталікоў і праваслаўных – то-бок, стаяў за Унію царкоўную, без якое (так цвёрда лічыў!) наш народ не выжыў бы. Дарэчы кажучы, у 1930-х гадах польскамоўныя віленскія публіцысты іншы раз падкрэслівалі: хрысціянства само па сабе больш важнае, чым падзел на каталікоў і праваслаўных. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Дранько-Майсюк Леанід
  • Дата выхаду: 2020
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2019 Леанід Дранько-Майсюк, Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Леанід Дранько-Майсюк, У Вільні і больш нідзе; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (99) 2019; с. 70-107
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org