be

Дранько-Майсюк Леанід

Дранько-Майсюк Леанід

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку, што на Гарыні, скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974).

Рабіў на “Хабішчах” – так называўся мясцовы завод слясарна-мантажнага інструменту (1974 – 1976).

Паступіў на завочнае аддзяленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (1975); быў прызваны на службу ў армію (1976).

Адслужыўшы, перавёўся ў Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне (1978).

Па вучобе з Масквы пераехаў у Менск на працу ў выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1982).

Са жніўня 2002 года – на вольнай працы.

Аўтар васямнаццаці выдадзеных кніг.

Дранько-Майсюк Леанід. Выданьні

Хаімка і Сорка
epub

Хаімка і Сорка

апавяданне
Дранько-Майсюк Леанід

У жніўні 1939-га хлопчык Хаімка жыў у Давыд-Гарадку і дзяўчынка Сорка жыла ў Давыд-Гарадку, – ім тады было гадоў па адзінаццаць. Бацька Менашэ і маці Шэйнэ-Тойбэ называлі свайго сына бухгалтарам, бо Хаімка ўдала складаў лікі – скажам, да васьмі дадаваў дзесяць і абвяшчаў, што разам будзе васямнаццаць.... Болей »

Якуш
epub

Якуш

Апавяданне
Дранько-Майсюк Леанід

Стары кушнер Якуш надзею страціў, расчараваўся і ўжо не думаў: будзе добра; ужо не верыў: шчасце блісне яму наперадзе. Не, не блісне (прыкрасць душыла Якуша!), бо ўсё яснае ўвачавідкі рабілася цьмяным – смерці не скажаш, як той кабыле, “тыр-но!”, каб адступіла назад. Зрэшты, сказаць можна, але смерць... Болей »

Скрыня. Куфар. Камода
epub

Скрыня. Куфар. Камода

Проза з той кніжкі, якая можа быць
Дранько-Майсюк Леанід

Каб зрабіць скрыню, куфар, камоду – у сталярні спяваў гэбель, у кузні стагнала кавадла; сталяр ішоў да каваля, каваль прыходзіў да сталяра; дрэва ўціскалася ў жалеза, жалеза ў дрэва... О, скрыня, куфар і камода – мэбля, якая зачароўвала, і першая тут яна, цьмяна-шэрая немаляваная, з плоскім векам, скрыня.... Болей »

Аўдолька і Міхалка
epub

Аўдолька і Міхалка

Апавяданне
Дранько-Майсюк Леанід

Аўдольцы, калі была малая, бацькі казалі: — Як зьясі цьвілы хлеб, лёгка паплывеш... Як зьясі з прыгаркаю, лёгка пабяжыш... А як зьясі чорствы, то будзеш доўга жыць!.. Казалі ж так, каб гэта не выкідвала аніякі хлеб. Яна й не выкідвала, а калі хлеб ужо надта быў цьвілы, прыгарэлы ці зусім сухі, што ня... Болей »

Аляксей Нічыпорка і Рудольф Гес
epub

Аляксей Нічыпорка і Рудольф Гес

Паэма
Дранько-Майсюк Леанід

У суботу 10 траўня 1941 году а шостай вечару намесьнік Гітлера Рудольф Гес выляцеў з Аўгсбурга на сваім асабістым “Месершміце” ў напрамку Вормса. Шмат рызыкі чакала наперадзе, і дзеля спакою Рудольф Гес дэкламаваў астралагічны вершык уласнага крэмзаньня: Трэба сябе хваліць / Хоць раз, хоць калі, / Хоць... Болей »

Старонкі з «Памятнай кніжкі»
epub

Старонкі з «Памятнай кніжкі»


Дранько-Майсюк Леанід

Просты вандроўнік зайшоў у страшны лес і ніяк не мог з яго выйсці. Дзень шукаў дарогу і ноч; і яшчэ дзень, і яшчэ ноч. Ды ўсё марна. Урэшце, стомлены, галодны і напалоханы, звярнуся да Бога: — Божа, дапамажы адгэтуль выйсці! — А ты любі сваё і выйдзеш! — адказаў Бог. — Як гэта?! — не ўцяміў пуставаты... Болей »

У Вільні і больш нідзе
epub

У Вільні і больш нідзе

«...Усе бачылі нястачу віна...» Аповесць пра Адама Станкевіча (Працяг)
Дранько-Майсюк Леанід

Пясняр Янка Купала ў вершы «Жняя» параўнаў працавітую дзяўчыну з сонцам, а святар Адам Станкевіч у манаграфіі «Хрысціянства і беларускі народ» з сонцам параўнаў Хрыстову навуку. І тут святар выступіў як пясняр – пясняр хрысціянства, якое, на яго думку, дапамагло нам стаць беларусамі, стварыла нашу інтэлігенцыю... Болей »

„...Усе бачылі нястачу віна...”
pdf

„...Усе бачылі нястачу віна...”

аповесць пра Адама Станкевіча
Дранько-Майсюк Леанід

“...Усе бачылі нястачу віна...” — архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні. Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе... Адам Станкевіч (24 снежня 1891 г.; н. ст.... Болей »

Дзеці віншуюць немцаў з Калядамі
epub

Дзеці віншуюць немцаў з Калядамі

Апавяданне
Дранько-Майсюк Леанід

Дзве малыя дзеўчынкі – сёстры Гапка і Ліска – ды іхняя матка Броня… Гапка на год старэйшая за Ліску, ёй ужо дванаццаць, і яна зазвычай першаю загаворвала з маці, асабліва тады, калі маці ўсю ад злосці круціць пачынала; у такую хвіліну Гапка магла нават і недзіцячае слова сказануць, каб яна ахалодала;... Болей »

...Натуральны, як лінія небасхілу
pdf

...Натуральны, як лінія небасхілу

Архіўная аповесць пра Максіма Танка
Дранько-Майсюк Леанід

Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org