- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лютавала завея. Угары над Засмужцам у вершалінах дрэваў глуха шумеў вецер і сыпаў на дарогу халодны пыл. Міма цёмнымі высокімі сценамі бясконца ішлі сосны, варушачы кашлатымі лапамі. Сціснутая соснамі з двух бакоў дарога безліч разоў паварочвалася, выпроствалася, і ўсюды, не перастаючы, вёў аднастайную сумную песню вецер: — Ууу-ууу! Засмужцу здавалася, што не будзе канца гэтаму лесу, гэтай дарозе. Па яго разліках лес ужо даўно павінен быў скончыцца. Ён час ад часу з надзеяй падымаў галаву і паглядаў уперад, спадзеючыся ўбачыць поле, але там па-ранейшаму стаялі сосны. (фрагмент)