be

Пошук

"gistoryya-pad-znakam-pagoni-klim-smalyatsich-i-awram-smalenski-22" Вынікі:
Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Старажытны Ваўкавыск. Шведская гара без шведаў
Краўцэвіч Аляксандр

Назва старажытнага цэнтру Ваўкавыску – сведчанне кароткае людское памяці. Паводле мясцовага падання, Шведскую гару насыпалі жаўнеры Карла XII у Паўночную вайну. У сапраўднасці ж адсюль пачынаўся Ваўкавыск у канцы X ст., на сем стагоддзяў раней. Адметнасць раннесярэднявечнага Ваўкавыску – ажно тры ўмацаваныя... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Мядзельскі замак на возеры Мястра
Краўцэвіч Аляксандр

Адметнасць Мядзела – ягоная геаграфічная няўлоўнасць. Пад такою назвай у крыніцах XV–XVII ст. выступаюць ажно тры асобныя паселішчы ў адной ваколіцы. Тое самае можна сказаць пра мядзельскія замкі. Самы старажытны на востраве Замак возера Мядзел быў закінуты ў XIV–XV ст. па невядомых прычынах. Пазнейшы... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Задымлёная гісторыя Поразава
Краўцэвіч Аляксандр

Вядомае з XV ст. мястэчка Поразава на Гарадзеншчыне некалькі стагоддзяў ажно да найноўшага часу славілася чорналашчоным, інакш мораным або дымлёным керамічным посудам. Апошнія майстры паўміралі блізка рубяжа XX і XXI ст., а ў лепшыя часы іх у мястэчку было каля двух сотняў. Сёння звычайнае, на першы... Болей »

Беларускі рэзыстанс 1 (16) 2015
pdf

Беларускі рэзыстанс 1 (16) 2015

Часопіс найноўшай гісторыі

У часы незалежнай Беларусі былі вернутыя зь нябыту сотні імёнаў беларускіх патрыётаў, аднак яшчэ больш чакаюць сваёй чаргі. Сярод іх ёсьць асобы неардынарныя, таленавітыя, актыўныя ў грамадзкай і палітычнай дзейнасьці. На Піншчыне прыкметны сьлед у 1920-я — пачатку 1930-х гадоў пакінуў Міхась Ключановіч.... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Мсціслаўскі замак. Бастыён Літвы
Краўцэвіч Аляксандр

Ад XI ст. памежны горад Мсціслаў займеў уласны замак на гары, якая сёння называецца Замкавай. Памежны абарончы рубеж Смаленскага княства, потым сталіца княства Мсціслаўскага. Ад XIV ст. становіцца адным з важнейшых усходніх цэнтраў ВКЛ каля мяжы з Масквой. Пастаянная баявая гатоўнасць, направа і мадэрнізацыя... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Міжваенны Наваградак. Мястэчка-сталіца
Краўцэвіч Аляксандр

У міжваеннай Польшчы Наваградак быў самым маленькім ваяводскім цэнтрам з колькасцю жыхароў прыблізна 6 тыс. чалавек. Гістарычная традыцыя перамагла эканамічны разлік, бо гаспадарчым цэнтрам Наваградскага ваяводства фактычна апынуліся Баранавічы. Ваяводскі цэнтр патрабаваў немалых фінансавых укладанняў... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Індура. Ад славянскага замку да габрэйскага штэтлу
Краўцэвіч Аляксандр

Індура належыць да самых старажытных славянскіх паселішчаў на Гарадзеншчыне, бо пачыналася яшчэ ў канцы X – пачатку XI стст. ад феадальнае сядзібы – замку. Але гэтая версія грунтуецца адно на невялікіх археалагічных раскопках і вывучэнні формы захаванага гарадзішча на паўночна – заходняй ускраіне. Індура... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Гарадзішча каля Радуні. Замак каралевы Боны ці шведскія акопы?
Краўцэвіч Аляксандр

Таямнічы аб’ект у вёсцы Гарадзішча за 2 км ад мястэчка Радунь збівае з панталыку археолагаў незвычайнымі формамі ўмацаванняў – прастакутнымі, а не круглымі, як бывае ў гарадзішчах. Да сур’ёзных навуковых раскопак пакуль не дайшло, а нешматлікія артэфакты датуюцца XVI – XVII стст. У XIX ст. сярод мясцовага... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Пінск. Касцёлы як кляймо Еўропы
Краўцэвіч Аляксандр

У даўнім цэнтры праваслаўя – буйным палескім горадзе Пінску – у XVII – XVIII стст. збудавалі некалькі вялікіх каталіцкіх святыняў, што здамінавалі архітэктурны краявід гораду. Не зважаючы на ўсе старанні расейскіх уладаў у ХІХ ст. і камуністычных у ХХ ст., частка іх ацалела ды застаецца матэрыяльным... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Ад Няміра да Уселюба
Краўцэвіч Аляксандр

Старадаўняе мястэчка каля Наваградку вядомае гатычным касцёлам, верагодна, першым у краіне закладзеным прыватнай асобай, а не дзяржаўнымі ўладамі. Занядбаны, напалову разбураны ў савецкі час і адноўлены ў незалежнай Беларусі, касцёл стаўся цэнтрам духоўнага жыцця не толькі Уселюбу, але і ўсяго наваколля. www.belsat.eu... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Ларыса Геніюш. Несавецкая грамадзянка ў савецкай Беларусі
Краўцэвіч Аляксандр

Беларуская паэтка і патрыётка ніколі не паддалася, не здрадзіла свайму прызванню. Прайшла праз сталінскія турмы і канцлагеры, была і застаецца ўзорам беларускага грамадзяніна. Помнік ёй стаіць на цвінтары царквы ў Зэльве насупраць дому, у якім яна жыла, а памятная шыльда правісела ўсяго чатыры дні. Славутую... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Падароск. Па дарозе да Беларусі
Краўцэвіч Аляксандр

Тыповая шляхецкая сядзіба трапіла да незвычайнага чалавека, бізнесоўца, які на першае месца ставіць місію асветніцтва замест звычайнага імкнення зарабіць грошы. Тут вядуць рэстаўрацыю, ладзяць цікавыя экскурсіі, ствараюць музей беларускае шляхты і турыстычны комплекс, які мае зрабіцца яшчэ адным агнівам... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

БНР і Менск. Нараджэнне новай сталіцы
Краўцэвіч Аляксандр

Падчас Першай сусветнай вайны галоўны цэнтр беларускага руху перамясціўся з Вільні ў Менск. Пасля вялікага нямецкага наступу ў 1915 г. Менск стаў прыфрантавым горадам, насельніцтва яго імкліва расло за кошт прыезджых вайсковых і цывільных службоўцаў ды бежанцаў з занятых немцамі беларускіх тэрыторый.... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Першы Усебеларускі з’езд. Апошні ўсебеларускі
Краўцэвіч Аляксандр

Сабраны ў снежні 1917 г. у Менску Усебеларускі з’езд стаўся самым прадстаўнічым у найноўшай гісторыі Беларусі. У ім узялі ўдзел дэлегаты ўсіх этнічных рэгіёнаў краіны ад Беластоку да Смаленску і галоўныя палітычныя партыі ды грамадскія арганізацыі. Надзвычайныя падзеі ў Расеі, а менавіта бальшавіцкі... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

БНР. Менскі след
Краўцэвіч Аляксандр

Хоць за часы камуністычнай улады гістарычная забудова Менску была моцна пабураная, у старым горадзе ацалела нямала будынкаў, звязаных з БНР і беларускім нацыянальным рухам. Яны нічым не адзначаныя, не маюць ніводнай памятнай шыльды, а вуліцы, на якіх стаяць, носяць назвы бальшавіцкіх правадыроў. Да іх... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Год 1918. Беларуская Народная Рэспубліка адбылася
Краўцэвіч Аляксандр

Кароткі перыяд эйфарыі ад абвешчання незалежнае беларускае дзяржавы хутка перайшоў у цяжкую штодзённую, часам здавалася, безнадзейную працу ў пабудове дзяржаўных структураў. І хоць да гэтага не дапусцілі акупанты, урад БНР здолеў сцвердзіцца на міжнароднай арэне, калі не дэ-юрэ, то прынамсі дэ-факта.... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Мсціслаў у Літве
Краўцэвіч Аляксандр

На некалькі стагоддзяў ён стаў памежным бастыёнам Літвы, аб які раз за разам разбіваліся хвалі маскоўскай экспансіі. Толькі падчас самай жахлівай для Беларусі вайны ў сярэдзіне XVII ст. мсціслаўскі замак штурмам узяло маскоўскае войска пад камандаю ваяводы Трубяцкога, а мсціслаўцаў, якія знайшлі ў ім... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Свір – княскае гняздо
Краўцэвіч Аляксандр

Старажытнае мястэчка на Мядзельшчыне над маляўнічым возерам у зоне балта-славянскага кантакту – калісьці родавае гняздо князёў Свірскіх. У цэнтры паселішча ўзвышаецца гара, на якой у сярэднявеччы стаяў княскі замак. Пра даўнюю гісторыю Свіры прыпамінае велічны касцёл святога Мікалая – рэдкі ў Беларусі... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Ваўкавыск. Горад, адарваны ад гісторыі
Краўцэвіч Аляксандр

Горад, узніклы яшчэ ў канцы X ст., упершыню трапіў на старонкі летапісаў толькі ў сярэдзіне XIII-га. Праз стагоддзі быў у віры гістарычных падзеяў, звязаных з гісторыяй вялікай панямонскай дзяржавы Літвы. Ён мае ўнікальную планіроўку, бо ў XV ст. горад быў перанесены з узвышшаў на скрыжаванне гандлёвых... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Гнезна. Гатычная вёска
Краўцэвіч Аляксандр

Вёска Гнезна, знакамітая сваім познегатычным касцёлам святога Міхала, да таго ж мае цікавую шляхецкую сядзібу. На дзіва, яна не закінутая і разваленая, а адноўленая мясцовымі ўладамі і сёння выкарыстоўваецца для грамадскіх патрэбаў. Вельмі рэдкае спалучэнне для Беларусі, калі ў мястэчку ў добрым стане... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org