- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга — адзін з тамоў збору беларускай народнай творчасці (дзесяты). У том уключаны лепшыя узоры бытавых казак, у якіх ярка адлюстраваны сацыяльныя адносіны ў дарэвалюцыйнай Расіі, крытыкуюцца прыгнятальнікі працоўнага народа, высмейваюцца людскія недахопы. Гумар i сатыра гэтых казак былі дзейснай эброяй... Болей »
Беларускія казкі можна падзяліць на некалькі вялікіх груп, улічваючы ідэйна-тэматычны змест і характар мастацкай выдумкі. У сучаснай фалькларыстыцы прынята звычайна такая класіфікацыя казак: казкі аб жывёлах, казкі чарадзейныя, бытавыя, авантурна-навелістычныя і казкі-былічкі. Усе гэтыя катэгорыі казак... Болей »
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці “Час збіраць косці”, “Прахожы”, “І нікога, хто ўбачыць мой страх”. Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным... Болей »
Ён быў і на каліва пазбаўлены музычнага слыху. Пэўна, яшчэ пры народзінах мядзведзь добра патаптаўся па яго вушах. Але музыку ён чуў. Дзень, асабліва вечар і ноч, бы лі спрэс музычным і. Спява лі ям у, што раздра жня ла яго, і адбіцца ад той назолы ён быў няздольны. Няздольны таму, што да сыходу, калі... Болей »
Дзве амаль аднолькава знакавыя падзеі леглі, лічы, на адно пакаленне. Толькі знакі гэтыя, як я думаў, быў упэўнены — да шасцідзесятай пераможнай вясны ў вайне з фашызмам, розныя. Вясной жа 2005-га года ўва мне нешта як надламалася. Трэснула і парвалася неяк нечакана і адразу. Недарэчна, бязглузда. Па... Болей »
Вясковыя дзеці. У іх тварах, здаецца мне, ёсць штосьці ад задуменнага здзіўлення і засяроджанасці птушак, асабліва тых, што ўвасабляюць сёння Палессе,— буслоў. I асабліва ў той час, калі яны на самоце і сярод цішы дуброў, спакою вады, дрымоты зарослых альхою балацін. Птушкі і дзеці. Хоць на аддаленні... Болей »
Так, дзесяць гадоў прайшло. Проста жахліва, як яны хутка бягуць. I як марудна цягнуцца дні. Якія пустыя мінаюць гады. I як напоўнены імгненні. Усяго толькі дзесяць гадоў. А колькі ўжо страт! Чэрвень восемдзесят чацвёртага года. Няўжо ён быў, няўжо я некалі ў ім жыў? Мо ўсё ж прыдумаў ці сасніў у яшчэ... Болей »
З усіх нашых заняткаў, з усіх рамёстваў гісторыя чалавецтва, пэўна, не ўславіла так ні адно, як уславіла паляванне. Па сутнасці — забойства. Па форме — вялікая і магутная дзея, што амалоджвае і прыводзіць у рух нашы пачуцці. Чалавек узброены, чалавек з ружжом — дужы і малады. Гэта наш продак. Ён яшчэ... Болей »
Семдзесят шэсць кіламетраў крывавага быцця і небыцця. І нічога не зробіш. Я сам абраў гэтую дарогу. З пахмелля не прыдумаць. Толькі я быў цвярозы. За рулём усё ж. У машыне я ды жонка. Мо таму так морачна і пралёг мой шлях, падкінуў горшую з дарог. Толькі ўзнёсся я ці не на сёмае неба ад хуткасці руху... Болей »
Што вырабляе са мной дарога, пайменаваная такімі знакавымі прозвішчамі. Як бяжыць насустрач і наўздагон ім памяць. Я раскашую сярод іх абранасці стагоддзямі, векавой вызначанасці. Ці не менавіта таму з першага свайго кроку па зямлі зачапіўся і назаўсёды палюбіў казку. І жыву ў ёй з першага пробліску... Болей »
У зборнік увайшлі вядомыя беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Алеся Якімовіча: «Лісіца-хітрыца», «Пшанічны каласок», «Жаронцы», «Сынок з кулачок», «Удовін сын», «Іван Світаннік» і іншыя.... Болей »
Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў... Болей »
Хто ён? Сімка ці Серафімка? Хлопчык ці дзяўчынка? Выданы перад карнікамі за дзяўчынку аднавяскоўцамі, каб не быць знішчаны разам з мужчынамі, ён рос у акупацыю сярод кабет. І па вайне, як дзяўчынка, трапіў у дзіцячы дом. Дзе яму адкрылася новае пра сябе. Гэта аповесць не пра гэндэрныя праблемы. Гэта... Болей »
У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах... Болей »
Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця.... Болей »
У цэнтры новай кнігі Віктара Казько трагедыя XX стагоддзя – чарнобыльская аварыя. У аповесці «Но Пасаран» з уласцівай яму шчырасцю, метафарычнасцю раскрывае празаік прычыны, якія прывялі грамадства да развалу. Пісьменнік стварае яркія, запамінальныя тыпы нашых сучаснікаў. Глыбокая сімволіка закладзена... Болей »
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні... Болей »
Пасьля публікацыі рамана “Бунт незапатрабаванага праху” ў гвалтоўна забраным часопісе “Полымя” да мяне нечакана пачалі прыходзіць лісты ад калегаў-пісьменьнікаў. Адзін з іх ад Ніла Сымонавіча Гілевіча: а чаму б Вам, Віктар Апанасавіч, не напісаць Сказ пра аднавокую казу Цылю? У рамане ад гэтай казы ня... Болей »
Ён агледзеў хату вачыма злодзея. Печ, грубка, палаці, стол, крэслы... Чырвоны кут з Бажніцай пад набожнікамі. I крыху зазлаваў. Адчуў, што не хапае гаспадарлівай цярплівасьці. Цярплівасьці натуры, што з году ў год дбала і парадкавала па паліцах, шафах і шуфлядах — кожны сподак, цьвік і матузок. Хацелася... Болей »
З чаго хацелася б пачаць. З горычы. З адчування апошнім часам няўтульнасці жыцця. Няёмкасці перад ім і нават перад самім сабой за тое, што ты яшчэ жывы, век твой яшчэ не скончыўся, а ты нібыта сышоў з яго, выпаў, згубіўся, знік. Цябе няма і як увогуле не было на гэтай зямлі. Ты прыйшоў на яе немаведама... Болей »