- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напэўна, ужо прызвычаіліся, што на кожным кроку рэклама заклікае нас атрымліваць асалоду ад жыцця, не скупіцца і набываць рэчы,“распрацаваныя на аснове найноўшых тэхналогій”. Сённяшняя цывілізацыя – гэта, у пэўным сэнсе, цывілізацыя валодання і навізны. Такім чынам, дарога да сквапнасці ўжо зусім блізкая... Болей »
Кожнае пакліканне да святарскага і манаскага жыцця – гэта вялікая таямніца Божага выбару і свабоднага адказу выбранага. Таямніца сустрэчы дзвюх вольнасцей: вольнасці Бога, які кліча, і вольнасці чалавека, які адказвае на заклік. Пакліканне да святарства і манаства з, яўляецца, найперш, дарам – надзвычайным... Болей »
Час сёлетняга Адвэнту з, яўляецца добрай матывацыяй, каб прадпрыняць канкрэтныя дзеянні і напружана папрацаваць над сабой. Разам з чарговымі днямі чування да нас прыходзіць Любоў, а таму варта і нават неабходна належным чынам падрыхтавацца да гэтай падзеі. Кожны, хто ўспрымае сваё жыццё як падрыхтоўку... Болей »
Усяго праз некалькі дзён у духу веры мы будзем перажываць святыя, радасныя гадзіны свят Божага Нараджэння. Ішлі да іх дарогамі Адвэнту – часам рэкалекцый, споведзі, раратніх набажэнстваў, што скіроўвалі погляд на Марыю – Маці Бога і ўсяго чалавецтва. Святкуючы Божае Нараджэнне, мы павінны яшчэ раз паверыць... Болей »
Канец старога і пачатак новага года прымушаюць падвесці пэўныя вынікі і акрэсліць планы на будучы год. Нярэдка задаёмся пытаннем пра мэтазгоднасць таго, што робім, пра сэнс жыцця і існавання. Шукаючы сваю мэту, мы спрабуем спланаваць шлях, па якім павінны ісці па жыцці. Аднак не заўсёды ўлічваем, што... Болей »
Літургічны ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, – патранальны дзень і свята ўсіх каталіцкіх журналістаў. Таму дазвольце з гэтай нагоды выказаць удзячнасць за ўсе добрыя словы і пажаданні, якія Вы адрасуеце нам. Як галоўны рэдактар нашай дыяцэзіяльнай газеты ў патранальнае свята... Болей »
Бог, ствараючы чалавека па сваім вобразе і падабенстве, стварыў яго з любові і дзеля любові. Гэта найважнейшая асаблівасць, якая адрознівае нас ад іншых істот. Любові трэба вучыцца. Дзіця вучыцца ёй у маці і бацькі, якія яго кормяць, песцяць, абдымаюць. Так маленькі чалавек упершыню спазнае любоў, засвойвае... Болей »
У зборніку вершаў „Водгукі жыцыця” шмат вершаў на тэму прыроды, перажытых ім эпізодаў з жыцця. Аўтар акрамя сваёй прафесіянальнай працы ў энергетычным бюро праектаў, працаваў гідам замежных экскурсій у „Орбісе”. З польскімі экскурсіямі быў у многіх краінах Еўропы і Азіі. З месца працы выслалі яго на... Болей »
У Папяльцовую сераду пачаўся чарговы Вялікі пост нашага жыцця. Многія з нецярпеннем ча- каюць гэтага часу, калі зможам дадаць уласныя смуткі да смуткаў церпячага Езуса Хрыста, на- шага Пана і Валадара. Часу, калі здолеем глыбей зразумець тое, што не заўсёды можна цалкам зразумець: жыццё, пакуты, страту... Болей »
Час Вялікага посту звязаны з рознымі пастановамі. Хтосьці можа на 40 дзён адмовіцца ад піцця кавы ці спажывання салодкага. Некаторыя бяруцца за дадатковую малітву, удзел у штодзённай Эўхарыстыі або здзяйсняюць дадаткова адну добрую справу. Ёсць асобы, якія могуць выключыць прагляд тэлевізара і любімых... Болей »
Можна абыякава прайсці міма крыжа. Асабліва калі не заўважаеш на ім Езуса. Так робяць мільёны людзей ва ўсім свеце. Аднак, калі ўбачыць пакутуючага Хрыста, крыж перастае быць абыякавым сімвалам, а становіцца люстэркам, у якім чалавек пачынае бачыць розныя вобразы. Перш за ўсё, ён бачыць там уласнае адлюстраванне.... Болей »
Кожны чалавек, які прыходзіць у свет, шукае цяпла і любові на працягу ўсяго жыцця. Ён шукае людзей, якія б яго прынялі і палюбілі, у якіх знойдзе прытулак і бяспеку. Мы адкрываемся перад імі, паказваем сваё нутро, запрашаем у яго, быццам у дом, адкрыты для сяброў. Як веруючыя людзі, нам таксама патрэбна... Болей »
Езус – Найвышэйшы Пастыр – параўноўвае нас з авечкамі, якія ідуць за голасам пастуха. Ён як Добры Пастыр клапоціцца пра авечак, даручаных Яго апецы Айцом. Перш за ўсё, дае вечнае жыццё, непакоіцца пра бяспеку. Ён заўсёды побач і ведае нас лепш за ўсіх. Мы атрымліваем гэты надзвычайны клопат як бескарыслівы... Болей »
Май, здаецца, з'яўляецца самым любімым часам для многіх людзей. У касцёлах упрыгожваюцца алтары, аздабляюцца кветкамі прыдарожныя каплічкі і крыжы. У маі ўсё ажывае. Усё становіцца новым і прыгожым. У гэты час можна пачуць, як расце трава, і ўбачыць, як яна раніцай купаецца ў кроплях расы. Акрамя таго... Болей »
Месяц май унікальны ва ўсіх адносінах. Кожны можа знайсці ў гэты час нагоду для радасці. Хтосьці заканчвае школу альбо выбірае для сябе прафесію, пачынаючы дарослае жыццё, іншыя ж адзначаюць важныя гадавіны ці юбілеі. Для пастыра нашай дыяцэзіі кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча май таксама поўніцца... Болей »
Сёлета, калі перажываем 30-ую гадавіну адраджэння касцёльных структур у Беларусі, нам давялося дасведчыць боль і смутак, выкліканы бездапаможнасцю перад пажарам, які атакаваў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. З Божай дапамогай былі выратаваны Найсвяцейшы Сакрамант і цудатворны абраз Маці... Болей »
Некаторыя ўжо адправіліся на вакацыі, іншыя ўсё яшчэ чакаюць. Пачатак чэрвеня – добры час, каб падумаць пра адпачынак. Магчыма, некаторыя ўжо запланавалі водпускі, паездкі і варыянт правядзення гэтага часу. Падчас сёлетніх вакацый таксама нельга забываць пра Бога. Толькі Творца можа даць чалавеку перадышку... Болей »
Сэрца Езуса шырока адкрыта. Ён кліча да сябе ўсіх членаў Касцёла і тых, хто яшчэ не належыць да яго. У абразе, які Хрыстос наказаў намаляваць с. Фаўстыне Кавальскай, мы бачым Уваскрослага, які мае на руках і нагах сляды ўкрыжавання. З прабітага Сэрца выходзяць два прамяні: чырвоны і бледны. Езус тлумачыў... Болей »
З самага пачатку хрысціянства паслядоўнікі Хрыста былі вымушаны плаціць жыццём за сваю веру. Гісторыя Касцёла адзначана крывёй мучанікаў. ХХ стагоддзе часам называюць “стагоддзем мучанікаў”, таму што ніколі раней за веру не гінула столькі людзей, у тым ліку і на нашай зямлі. Аднак мучаніцтва не азначала... Болей »
У гэтым годзе мы ўпершыню адзначаем Сусветны дзень бабуль ды дзядуль і пажылых людзей, які быў устаноўлены па ініцыятыве Святога Айца Францішка. “Народ, які не клапоціцца пра бабуль ды дзядуль і не ставіцца да іх добра, – гэта народ без будучыні!” (Прамова папы Францішка падчас сустрэчы з пажылымі людзьмі.... Болей »