- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Святога Духа называюць самай загадкавай Асобай Найсвяцейшай Тройцы. У Старым Запавеце Яго апісваюць як “руах”, альбо подых, вецер. Святога Духа нельга ўбачыць, але Ён эфектыўна дзейнічае і змяняе рэчаіснасць вакол нас. зячы з гэтага свету, не хацеў пакідаць людзей сіротамі. Сказаў, што, нягледзячы на свой адыход, пасылае Святога Духа, каб суцешыў нас, растлумачыў праўду пра Яго і Айца і зрабіў здольнымі выканаць сваё пакліканне. Святы Дух з’яўляецца, перш за ўсё, Правадніком, таму што дае нам святло і праніклівасць пры прыняцці важных рашэнняў. Падказвае, што павінны рабіць і ў якім кірунку ісці. Дзякуючы Яго падтрымцы можам маліцца і адчуваць унутраную радасць і супакой, нават калі раней былі поўныя клопатаў пра паўсядзённыя справы і жыццёвыя рашэнні. Кожны сутыкаецца з рознымі цяжкасцямі і няўпэўненасцю ў заўтрашнім дні, але Святы Дух заўсёды нам дапамагае і ўказвае добры, правільны напрамак. Часта даведваемся пра Яго моц толькі праз некаторы час, але можам таксама штодня адчуваць Яго “ўмяшанне” ў наша жыццё. Распазнанне Святога Духа палягчае вячэрні роздум пра мінулы дзень, калі задумваемся, як і дзе Ён дапамог нам. Аднак часцей за ўсё патрабуецца час, каб заўважыць Яго падтрымку ў сваёй штодзённасці.