- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На ружанцы можна маліцца ў любы час, але месяц кастрычнік прыгадвае нам аб гэтай малітве асаблівым чынам праз свае характэрныя набажэнствы, якія часта пачынаюцца песняй “Завітай, Каралева Ружанца Святога”. Цяперашняя сітуацыя ў свеце, выкліканая жудаснай эпідэміяй каранавіруса, а таксама сацыяльна-палітычная сітуацыя ў нашай краіне і ў многіх нашых сем, ях, закранутых болем і няўпэўненасцю ў заўтрашнім дні, заклікае людзей мабілізавацца, каб выканаць просьбы Маці Божай, выказаныя ў фацімскім пасланні. Марыя шматразова паўтарала ў Фаціме: “Штодня маліцеся на ружанцы, каб выпрасіць мір для свету”. Гэты заклік Марыі скіраваны да кожнага. Асабліва цяпер, калі не ведаем, як складзецца будучыня краіны, калі патрабуем братэрскага паяднання і жаданага спакою на вуліцах сваіх гарадоў. Св. Ян Павел II вельмі часта падкрэсліваў, што Ружанец накіроўвае людскі позірк да Хрыста, робіць нас будаўнікамі міру ў свеце. “Маючы характар пастаяннай, супольнай просьбы, у адпаведнасці з заклікам Хрыста, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам (параўн. Лк 18, 1), ён дазваляе нам спадзявацца, што нават сёння такая цяжкая барацьба, як барацьба за мір, можа быць пераможнай” (Апостальскі ліст “Rosarium Virginis Mariae”).