- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці страцяць сваю прывабнасць дэпазіты? Нацыянальны банк нашай краіны знізіў стаўку рэфінансавання з 13,5 да 13 % гадавых. Наколькі гэтая інфармацыя можа быць карыснай для шматлікіх беларускіх укладчыкаў? «Эйфарыя» Нацбанка Як паведамляе інфармацыйнае ўпраўленне галоўнай банкаўскай установы краіны, «пры... Болей »
Ці стане 23 лютага 8-м верасня? Дзень абаронцаў Айчыны (23 лютага) далёка не ўсе вайскоўцы (былыя і дзеючыя) лічаць сапраўдным святам для Беларусі. Не ведаем, што святкуем. 23 лютага з самага ранку пачалі прыходзіць эсэмэскі і гучаць тэлефанаванні з віншаваннямі з “самым мужчынскім” святам. Самае цікавае... Болей »
Ідэалагічны кактэйль. Напярэдадні мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў цікавасць да змесціва галоў электарату з боку ўлад расце шалёнымі тэмпамі. Трэба ісці ад жыцця. Як паведамляе сайт naviny.by, жлобінскія ідэолагі нядаўна выпусцілі бюлетэнь “для аказання метадычнай дапамогі намеснікам кіраўнікоў па ідэалагічнай... Болей »
Грубыя шахматы. Аляксандр Лукашэнка пачынае новую “шахматную партыю” з Еўропай і зноў выйграе? А Еўрапарламент супраць. Павол Дземеш, дырэктар праграмы па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе арганізацыі “Нямецкі план Маршала”, спрабуе публічна аналізаваць апошнія дзеянні беларускага прэзідэнта: “Лукашэнка... Болей »
Ці стане Арынока шчаслівай ракой для беларусаў? Чарговы візіт у Каракас Аляксандра Лукашэнкі поўнасцю супаў па часе з прыездам Уладзіміра Пуціна ў Брэст. Па “дзіўным збегу акалічнасцей”. Пры гэтым супадзенне адбылося не толькі па часе, але і па сутнасці перамоў. Адным з найважнейшых пытанняў, што ўваходзілі... Болей »
Першая ластаўка не стане апошняй. Нядаўні з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняў рашэнне аб адмаўленні ад далейшага ўдзелу ў выбарах у мясцовыя Саветы партыі АГП як палітычнай структуры. Цяпер кандыдаты ў дэпутаты ад АГП, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, будуць вырашаць самастойна, ці працягваць... Болей »
Нафтавыя мары. Аб энергетычнай незалежнасці трэба было думаць як мінімум 10 гадоў назад. Як паведамляе БелТА, Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду на працягу першага паўгоддзя значна прасунуцца па лагістыцы ў пастаўцы нафты з Венесуэлы. Даслоўна ён сказаў: “Мы павінны выйсці на дастаўку нафты ў Беларусь... Болей »
“Му шыныя” катлеты. Нядаўна Дзень адзінства народаў Беларусі і Расіі быў вельмі ўрачыста адзначаны ў Маскве. Са святочным канцэртам, “высокімі” спічамі наконт непарыўнага братэрства і духоўнай роднасці. Аб гэтым гаварылі і Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні, і Дзмітрый Мядзведзеў, які, акрамя іншага... Болей »
«Если друг оказался вдруг…» Менавіта гэты знакаміты верш Уладзіміра Высоцкага прыходзіць на памяць пасля чарговай сур’ёзнай пікіроўкі паміж бліжэйшымі хаўруснікамі. “ТіЦ” шмат увагі ўдзяляла аналізу сучаснага стану беларуска-расійскіх стасункаў, але дадзеная тэма аказваецца невычарпальнай. З цягам часам... Болей »
Па абкатанай... У Беларусі адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы, якія мала чым адрозніваліся ад мінулых выбарчых кампаній. У інтэрв’ю БелаПАН 25 красавіка сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазовік адзначыў, што не выключае таго, што прэзідэнцкія выбары могуць быць прызначаны на канец 2010 года. На просьбу... Болей »
Двухзначная інфляцыя напрыканцы 2010 года? Экс-банкір краіны № 1 Станіслаў Багданкевіч лічыць, што ў беларускай эканоміцы, нягледзячы на яе пэўную ўстойлівасць, ёсць міны запаволенага дзеяння. — Станіслаў Антонавіч, наколькі небяспечным можна лічыць павышэнне замежнага дзяржаўнага доўгу на 10,2 працэнта... Болей »
Непрадказальны фініш? Беспрецэдэнтная сілавая акцыя ў адносінах да грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, калі па ўсёй краіне было праведзена каля 40 вобыскаў у офісах і кватэрах актывістаў, фактычна з’явілася пачаткам прэзідэнцкай кампаніі. Напружанасць нават у паветры. Праўда, пакуль яшчэ невядома... Болей »
Перадвыбарныя ракіровачкі. Гучныя кадравыя прызначэнні на ключавыя пасады ў дзяржаве многія аналітыкі звязваюць з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі. У Мінскай і Гродзенскай абласцей з’явіліся новыя губернатары — Барыс Батура (да нядаўняга часу старшыня Савета Рэспублікі парламента) і Сямён Шапіра (ужо... Болей »
Ці наступіць 1 ліпеня час “Х” для інтэрнэтчыкаў? Як публічна прызнала Міністэрства сувязі, зараз адпрацоўваецца праект закона, згодна з якім прадугледжваецца ў тым ліку і крымінальная адказнасць за парушэнне Указа № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт” і пастановы Савета... Болей »
Ці пасварыцца Кіеў з Мінскам? Беларуска-ўкраінскія адносіны зведалі сур’ёзныя выпрабаванні. На днях газета «Коммерсант-Украіна» са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах паведаміла, што афіцыйны Мінск не аддае ратыфікацыйныя граматы і патрабуе ад Кіева выплаты 130 мільёнаў долараў дзяржаўнага доўгу... Болей »
Ці будзе ў Беларусі жанчына-прэзідэнт? Пакуль пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ў голас заявілі толькі мужчыны. але ў адной з мінулых прэзідэнцкіх кампаній прымала ўдзел і экс-дэпутат палаты прадстаўнікоў наталля Машэрава. Сацыёлагі тады адзначалі, што яе рэйтынг амаль імгненна наблізіўся да 30 працэнтаў.... Болей »
Газават. “Дружба народаў” абвастрылася да мяжы. Напярэдадні 22 чэрвеня “Газпрам” прымяніў санкцыі да “беларускіх братоў”, нагодай для якіх названа запазычанасць у памеры каля 200 мільёнаў долараў. ...На святочных імпрэзах у Маскве напярэдадні Дня Перамогі прэзідэнты Расіі, Украіны і Беларусі падышлі... Болей »
Чаго чакаць ад новага польскага прэзідэнта? 4 ліпеня ў Польшчы з’явіцца новы прэзідэнт. Ужо вядома, што асноўная барацьба разгарнецца паміж Браніславам Камароўскім і Яраславам Качыньскім. Наколькі для нас увогуле важны гэтыя прэзідэнцкія выбары ў суседняй краіне? Роля Варшавы ўзмацнілася. Адразу трэба... Болей »
Лісты да запатрабавання. Расійская газета “Правда” атрымала ліст ад свайго сталага чытача з Беларусі. Ён скардзіцца на “недружественную политику”, якая праводзіцца расійскім кіраўніцтвам у дачыненні да Беларусі цягам апошніх гадоў. “Оказывается, что, на словах рассуждая о недопустимости пересмотра уроков... Болей »
Занепакоеныя ЗША. Пра гэтую занепакоенасць заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЭ Іен Келі, выступаючы 13 ліпеня перад Пастаянным саветам арганізацыі. Тэкст выступлення размешчаны на сайце місіі ЗША пры АБСЕ. Келі адзначыў, што ЗША занепакоены ціскам на апазіцыю і незалежныя СМІ ў Беларусі. “Пасля... Болей »