- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грубыя шахматы. Аляксандр Лукашэнка пачынае новую “шахматную партыю” з Еўропай і зноў выйграе? А Еўрапарламент супраць. Павол Дземеш, дырэктар праграмы па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе арганізацыі “Нямецкі план Маршала”, спрабуе публічна аналізаваць апошнія дзеянні беларускага прэзідэнта: “Лукашэнка зноў выйграе партыю. Высокапастаўленыя заходнія палітыкі пішуць яму лісты, вядуць перамовы, ветліва просяць зрабіць тое, што іх задаволіла б. У Беларусь арганізоўваюцца азнаямляльныя місіі, але яны знаходзяць толькі тое, што і раней было вядома. Польшча і Еўропа толькі абдумваюць наступны ход, а Лукашэнка ўжо даўно апярэдзіў іх. Лукашэнка — грубы шахматыст, які часта выкарыстоўвае забароненыя прыёмы (у тым ліку выдаляе фігуры з дошкі), і гэта выводзіць яго ўнутраных і знешніх апанентаў з раўнавагі. Новае кіраўніцтва Еўрасаюза павінна ўсвядоміць, што іх незвычайны сусед не здольны рэагаваць на стандартныя дыпламатычныя папярэджанні і на ціск”.